Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот документ:
https://earchives.bsu.by/handle/link/1499
| Название документа: | Семинар Университетской сети Центральной европейской инициативы (9 фото) |
| Описание изображения: | БДУ з’яўляецца нацыянальным каардынатарам Універсітэцкай сеткі Цэнтральнай еўрапейскай ініцыятывы (CEI). А значыць, тыя беларускія ВНУ, якія жадаюць наладзіць супрацоўніцтва з іншымі еўрапейскімі ВНУ і атрымаць на яго фінансаванне ад СЕІ, могуць звяртацца з усімі пытаннямі ў наш універсітэт. Пра развіццё супрацоўніцтва паміж ВНУ ў рамках Універсітэцкай сеткі СЕІ вялася гаворка на адмысловым інфармацыйна-метадычным семінары, які прайшоў 27 кастрычніка ў рэктараце БДУ. Універсітэцкая сетка з’яўляецца ўнёскам СЕІ ў вышэйшую адукацыю, які мусіць узмацніць супрацоўніцтва паміж ВНУ краін, што ўваходзяць у гэтую сетку. Зараз такіх краін 18, прытым толькі палова з іх уваходзіць у Еўразвяз. Прынцып, пакладзены ў аснову функцыявання сеткі, – мабільнасць студэнтаў і выкладчыкаў. Гэтая мабільнасць абумоўлена ажыццяўленнем сумесных праграм (Joint Programmes, JPs) і падтрымліваецца фінансава. Сумесныя праграмы ўключаюць паслядыпломную падрыхтоўку (магістрантаў і аспірантаў, у еўрапейскім эквіваленце Master’s courses, PhD programmes), летнія школы, семінары і майстэрні. Ідэя ўтварэння сеткі ўзнікла падчас сустрэчы кіраўнікоў урада СЕІ ў Трыесце (лістапад 2001), фундатарскі блок быў распрацаваны на два гады пазней – і афіцыйна сетка пачала дзейнічаць у 2004 г. Кіраўніцтва БДУ (у асобе першага прарэктара Міхаіла Жураўкова) і Міністэрства замежных спраў краіны (у асобе дарадцы Галоўнага кіраўніцтва Еўропы МУС РБ Андрэя Кожана) заахвочвалі прысутных на семінары выкладчыкаў і прадстаўнікоў розных беларускіх ВНУ шукаць партнёраў ва Універсітэцкай сетцы СЕІ і смела браць удзел у стварэнні сумесных праграм. Зацікаўленая ў далейшай інтэрнацыялізацыі адукацыі ў Беларусі і Еўропа – дзякуючы спавяданай СЕІ студэнцкай і выкладчыцкай мабільнасці еўрапейцы спадзяюцца дачакацца нашых найлепшых кадраў на свае кафедры. Больш даведацца пра Універсітэцкую сетку СЕІ, а таксама запоўніць заяўку на ўдзел у сумеснай праграме можна на сайце www.ceinet.org. |
| Дата создания: | 27-окт-2009 |
| Тип документа: | Image |
| Тип документа: | Фотография |
| Язык: | ru |
| Тема: | БГУ::МЕЖДУНАРОДНАЯ ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ, СОТРУДНИЧЕСТВО |
| Располагается в коллекциях: | 2009.10.27 Семинар Университетской сети Центральной европейской инициативы |
Полный текст документа:
| Файл | Описание | Размер | Формат | |
|---|---|---|---|---|
| IMG_6615.JPG | Семинар Университетской сети Центральной европейской инициативы | 3,23 MB | JPEG | ![]() Просмотреть/Открыть |
| IMG_6616.JPG | Семинар Университетской сети Центральной европейской инициативы | 3,14 MB | JPEG | ![]() Просмотреть/Открыть |
| IMG_6626.JPG | Семинар Университетской сети Центральной европейской инициативы | 2,92 MB | JPEG | ![]() Просмотреть/Открыть |
| IMG_6633.JPG | Семинар Университетской сети Центральной европейской инициативы | 3,02 MB | JPEG | ![]() Просмотреть/Открыть |
| IMG_6638.JPG | Семинар Университетской сети Центральной европейской инициативы | 2,53 MB | JPEG | ![]() Просмотреть/Открыть |
| IMG_6657.JPG | Семинар Университетской сети Центральной европейской инициативы | 2,19 MB | JPEG | ![]() Просмотреть/Открыть |
| IMG_6671.JPG | Семинар Университетской сети Центральной европейской инициативы | 2,51 MB | JPEG | ![]() Просмотреть/Открыть |
| IMG_6673.JPG | Семинар Университетской сети Центральной европейской инициативы | 3,09 MB | JPEG | ![]() Просмотреть/Открыть |
| IMG_6679.JPG | Семинар Университетской сети Центральной европейской инициативы | 2,61 MB | JPEG | ![]() Просмотреть/Открыть |
Все документы в архиве защищены авторским правом, все права сохранены.










