2009.10.27 Семинар Университетской сети Центральной европейской инициативы Статистика

Logo

БДУ з’яўляецца нацыянальным каардынатарам Універсітэцкай сеткі Цэнтральнай еўрапейскай ініцыятывы (CEI). А значыць, тыя беларускія ВНУ, якія жадаюць наладзіць супрацоўніцтва з іншымі еўрапейскімі ВНУ і атрымаць на яго фінансаванне ад СЕІ, могуць звяртацца з усімі пытаннямі ў наш універсітэт. Пра развіццё супрацоўніцтва паміж ВНУ ў рамках Універсітэцкай сеткі СЕІ вялася гаворка на адмысловым інфармацыйна-метадычным семінары, які прайшоў 27 кастрычніка ў рэктараце БДУ. Універсітэцкая сетка з’яўляецца ўнёскам СЕІ ў вышэйшую адукацыю, які мусіць узмацніць супрацоўніцтва паміж ВНУ краін, што ўваходзяць у гэтую сетку. Зараз такіх краін 18, прытым толькі палова з іх уваходзіць у Еўразвяз. Прынцып, пакладзены ў аснову функцыявання сеткі, – мабільнасць студэнтаў і выкладчыкаў. Гэтая мабільнасць абумоўлена ажыццяўленнем сумесных праграм (Joint Programmes, JPs) і падтрымліваецца фінансава. Сумесныя праграмы ўключаюць паслядыпломную падрыхтоўку (магістрантаў і аспірантаў, у еўрапейскім эквіваленце Master’s courses, PhD programmes), летнія школы, семінары і майстэрні. Ідэя ўтварэння сеткі ўзнікла падчас сустрэчы кіраўнікоў урада СЕІ ў Трыесце (лістапад 2001), фундатарскі блок быў распрацаваны на два гады пазней – і афіцыйна сетка пачала дзейнічаць у 2004 г. Кіраўніцтва БДУ (у асобе першага прарэктара Міхаіла Жураўкова) і Міністэрства замежных спраў краіны (у асобе дарадцы Галоўнага кіраўніцтва Еўропы МУС РБ Андрэя Кожана) заахвочвалі прысутных на семінары выкладчыкаў і прадстаўнікоў розных беларускіх ВНУ шукаць партнёраў ва Універсітэцкай сетцы СЕІ і смела браць удзел у стварэнні сумесных праграм. Зацікаўленая ў далейшай інтэрнацыялізацыі адукацыі ў Беларусі і Еўропа – дзякуючы спавяданай СЕІ студэнцкай і выкладчыцкай мабільнасці еўрапейцы спадзяюцца дачакацца нашых найлепшых кадраў на свае кафедры. Больш даведацца пра Універсітэцкую сетку СЕІ, а таксама запоўніць заяўку на ўдзел у сумеснай праграме можна на сайце www.ceinet.org.

При полном или частичном использовании материалов ссылка на сайт Электронной библиотеки БГУ (earchives. bsu.by) обязательна.

Содержание коллекции (Отсортировано по Дате поступления в порядке убывания): от 1 до 1 из 1
Предварительный просмотрДата выпускаЗаглавиеАвторы(ы)
IMG_6679.JPG.jpg27-окт-2009Семинар Университетской сети Центральной европейской инициативы (9 фото)-
Содержание коллекции (Отсортировано по Дате поступления в порядке убывания): от 1 до 1 из 1
Подпишитесь на эту коллекцию, чтобы ежедневно получать уведомления по электронной почте о новых поступлениях (для зарегистрированных пользователей) RSS Feed RSS Feed RSS Feed