Міжнародная навуковая канферэнцыя «Мадэрнізацыя і працэсы сацыяльных трансфармацый у Беларусі ў канцы XVIII – пач. XXI ст.» завяршыла сваю працу 17 лістапада. Навуковы форум сабраў прадстаўнікоў больш 20 навукова-даследчых цэнтраў, устаноў адукацыі.
У рамках трох тэматычных секцый эксперты прадставілі апошнія вынікі міждысцыплінарных даследаванняў і разгледзелі грамадска-палітычныя і сацыяльна-эканамічныя працэсы ў Беларусі ў канцы XVIII – пачатку XXI ст.
Адмысловая ўвага была нададзена Школе сацыяльнай гісторыі, кіраўніком якой з'яўляецца Аляксандр Генадзьевіч Каханоўскі. У рамках канферэнцыі адбылося адкрыццё выставы работ Школы. Вынікі канферэнцыі падвёў дэкан Аляксандр Каханоўскі. Аляксандр Генадзьевіч выказаў надзею на далейшае развіццё даследаванняў у галіне мадэрнізацыі і сацыяльных трансфармацый у Беларусі, працяг супрацоўніцтва і магчымае пашырэнне пляцовак, тэматыкі даследаванняў, маштабаванне форуму.
Collection's Items (Sorted by Submit Date in Descending order): 1 to 1 of 1
Preview | Issue Date | Title | Author(s) |
---|---|---|---|
![]() | 17-Nov-2023 | Міжнародная навуковая канферэнцыя «Мадэрнізацыя і працэсы сацыяльных трансфармацый у Беларусі ў канцы XVIII – пач. XXI ст.» | Вайтович С. В. |
Collection's Items (Sorted by Submit Date in Descending order): 1 to 1 of 1
Subject
Date issued
- 1 2023