Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот документ: https://earchives.bsu.by/handle/link/9659

Название документа: Вечарына "Мелодыя сэрца" арганізавана арганізавана Фундаментальнай бібліятэкай на філалагічным факультэце БДУ (11 фота)
Описание изображения: 20 лістапада 2023г. на філалагічным факультэце прайшла вечарына "Мелодыя сэрца", прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння славутай беларускай пісьменніцы Яўгеніі Янішчыц. Мерапрыемства арганізаваў клуб аматараў мастацкага слова "КЛУмБа" Фундаментальная бібліятэкі БДУ. Удзельнікі чыталі вершы паэткі, а таксама свае асабістыя. Сярод іх былі: Кацярына Роўда, Таццяна Купрыянец, Кацярына Стройлава, Марыя Шкляр, Паліна Барташэвіч. З асабістымі думкамі, успамінамі і разважаннямі пра сваю Радзіму - палескі край, выступіў студэнт гістарычнага факультэта Аляксандр Коваль. Ён жа прадставіў прысутным сваю настаўніцу беларускай мовы і літаратуры, якая прыехала на вечарыну з Пінска па запрашэнню Аляксандра і клуба аматараў мастацкага слова "КЛУмБа". Любоў Пятроўна Крыльчук прывезла на сустрэчу вышытую бялізну, прыгожыя сурвэткі, посуд (зробленыя мясцовымі жыхарамі), а таксама відэафільм пра малую радзіму Яўгеніі Янішчыц, зроблены настаўніцай сумесна з навучэнцамі Пінскага аўтамеханічнага каледжа. Парадавалі прысутных сваім непасрэдным чытаннем верша юбіляршы "Ты пакліч мяне. Пазаві" навучэнцы Мінскага механіка-тэхналагічнага каледжа, якія дружна завіталі на вечарыну па абвесцы ў СМІ.
Дата создания: 20-ноя-2023
Место создания: БГУ, ФЛФ
Тип документа: Image
Тип документа: Фотография
Язык: ru
Тема: БГУ::ПОДРАЗДЕЛЕНИЯ БГУ
Располагается в коллекциях:2023.11.20 Вечарына "Мелодыя сэрца" арганізавана арганізавана Фундаментальнай бібліятэкай на філалагічным факультэце БДУ



Все документы в архиве защищены авторским правом, все права сохранены.