2023.11.20 Вечарына "Мелодыя сэрца" арганізавана арганізавана Фундаментальнай бібліятэкай на філалагічным факультэце БДУ Collection home page

Logo

20 лістапада 2023г. на філалагічным факультэце прайшла вечарына "Мелодыя сэрца", прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння славутай беларускай пісьменніцы Яўгеніі Янішчыц. Мерапрыемства арганізаваў клуб аматараў мастацкага слова "КЛУмБа" Фундаментальная бібліятэкі БДУ. Удзельнікі чыталі вершы паэткі, а таксама свае асабістыя. Сярод іх былі: Кацярына Роўда, Таццяна Купрыянец, Кацярына Стройлава, Марыя Шкляр, Паліна Барташэвіч.
З асабістымі думкамі, успамінамі і разважаннямі пра сваю Радзіму - палескі край, выступіў студэнт гістарычнага факультэта Аляксандр Коваль. Ён жа прадставіў прысутным сваю настаўніцу беларускай мовы і літаратуры, якая прыехала на вечарыну з Пінска па запрашэнню Аляксандра і клуба аматараў мастацкага слова "КЛУмБа". Любоў Пятроўна Крыльчук прывезла на сустрэчу вышытую бялізну, прыгожыя сурвэткі, посуд (зробленыя мясцовымі жыхарамі), а таксама відэафільм пра малую радзіму Яўгеніі Янішчыц, зроблены настаўніцай сумесна з навучэнцамі Пінскага аўтамеханічнага каледжа.
Парадавалі прысутных сваім непасрэдным чытаннем верша юбіляршы "Ты пакліч мяне. Пазаві" навучэнцы Мінскага механіка-тэхналагічнага каледжа, якія дружна завіталі на вечарыну па абвесцы ў СМІ.

При полном или частичном использовании материалов ссылка на сайт Электронной библиотеки БГУ (earchives.bsu.by) обязательна.

Collection's Items (Sorted by Submit Date in Descending order): 1 to 1 of 1
PreviewIssue DateTitleAuthor(s)
IMG_8521.JPG.jpg20-Nov-2023Вечарына "Мелодыя сэрца" арганізавана арганізавана Фундаментальнай бібліятэкай на філалагічным факультэце БДУ (11 фота)-
Collection's Items (Sorted by Submit Date in Descending order): 1 to 1 of 1
Subscribe to this collection to receive daily e-mail notification of new additions RSS Feed RSS Feed RSS Feed