Please use this identifier to cite or link to this item: https://earchives.bsu.by/handle/link/830

Название документа: Тыдзень роднай мовы ў БДУ (22 фото)
Описание изображения: У чацвер 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы адбылося адкрыццё Тыдня беларускай мовы з удзелам рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, акадэміка С.У. Абламейкі. Да ўдзелу былі запрошаны старшыня Міжнароднага камітэта славістаў, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.А. Лукашанец, паэт Л. Дранько-Майсюк, ансамбль цымбалістаў УА “Гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі”. Была прапанавана літаратурна-музычная кампазіцыя “І наша мова – з-пад крыла душы…”, у якой адлюстраваны гістарычныя і лёсавызначальныя этапы развіцця беларускай мовы, роля беларускіх пісьменнікаў і навукоўцаў у яе станаўленні (беларуская мова ў асобах і датах). Прачытаны вершы вядомых беларускіх пісьменнікаў, уласныя вершы студэнтаў, прысвечаныя роднай мове, праінсцэніраваны ўрыўкі з твораў мастацкай літаратуры, выкананы песні на вершы вядомых беларускіх паэтаў. У мерапрыемстве ўдзельнічалі студэнты філалагічнага і іншых факультэтаў. Наступны дзень на філфаку быў прысвечаны гісторыі Беларусі вачыма мастака. Да ўдзелу быў запрошаны Я. Мяльніцкі, гід-экскурсавод, мастак-аматар, які прэзентаваў аўтарскія мастацкія карты з выявамі этнічнай Беларусі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай і Еўропы ў XIV—XVIII стст., а таксама прадставіў уласныя графічныя ілюстрацыі да аповесці Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”. У панядзелак 25 лютага адбылася інтэлектуальна-пазнавальная гульня з удзелам студэнтаў 1 курсаў спецыяльнасцей “Беларуская філалогія” і “Славянская філалогія”. Яны прынялі ўдзел у рэкламным, вітальным, паэтычным, граматычным, крэатыўным, песенным і іншых конкурсах. На наступны дзень адбылася сустрэча з вядучымі беларускамоўнымі даследчыкамі і выкладчыкамі ВНУ па праблемах ужывання беларускай мовы пры выкладанні вучэбных дысцыплін і стварэння вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў спецыяльнасцей прыродазнаўчага профілю. Прынялі ўдзел В.Я. Сідаровіч, доктар біялагічных навук, прафесар кафедры заалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта; Я.М. Сцепановіч, доктар біялагічных навук, прафесар кафедры агульнай біялогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта; Ю.С. Гецэвіч, кандыдат тэхнічных навук, в.а. загадчыка лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Дата создания: 21-Feb-2013
Место создания: Минск: БГУ
Тип документа: Image
Тип документа: Фотография
Язык: ru
Тема: БГУ::КУЛЬТУРА
Appears in Collections:2013.02.21 Тыдзень роднай мовы ў БДУ

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
IMG_5919.jpg311,74 kBJPEGThumbnail
View/Open
IMG_5920.jpg283,44 kBJPEGThumbnail
View/Open
IMG_5924.jpg337,23 kBJPEGThumbnail
View/Open
IMG_5925.jpg194,87 kBJPEGThumbnail
View/Open
IMG_5926.jpg291,7 kBJPEGThumbnail
View/Open
IMG_5927.jpg280,75 kBJPEGThumbnail
View/Open
IMG_5929.jpg342,22 kBJPEGThumbnail
View/Open
IMG_5930.jpg303,88 kBJPEGThumbnail
View/Open
IMG_5889.jpg107,86 kBJPEGThumbnail
View/Open
IMG_5889+.jpg412,69 kBJPEGThumbnail
View/Open
IMG_5890.jpg263,27 kBJPEGThumbnail
View/Open
IMG_5891.jpg287,77 kBJPEGThumbnail
View/Open
IMG_5893.jpg342,12 kBJPEGThumbnail
View/Open
IMG_5898.jpg339,43 kBJPEGThumbnail
View/Open
IMG_5904.jpg135,06 kBJPEGThumbnail
View/Open
IMG_5906.jpg339,08 kBJPEGThumbnail
View/Open
IMG_5908.jpg138,53 kBJPEGThumbnail
View/Open
IMG_5911.jpg110,83 kBJPEGThumbnail
View/Open
IMG_5915.jpg230,09 kBJPEGThumbnail
View/Open
IMG_5916.jpg199,72 kBJPEGThumbnail
View/Open
IMG_5917.jpg281,06 kBJPEGThumbnail
View/Open
IMG_5918.jpg270,12 kBJPEGThumbnail
View/Open


Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.