Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот документ:
https://earchives.bsu.by/handle/link/830
Название документа: | Тыдзень роднай мовы ў БДУ (22 фото) |
Описание изображения: | У чацвер 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы адбылося адкрыццё Тыдня беларускай мовы з удзелам рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, акадэміка С.У. Абламейкі. Да ўдзелу былі запрошаны старшыня Міжнароднага камітэта славістаў, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.А. Лукашанец, паэт Л. Дранько-Майсюк, ансамбль цымбалістаў УА “Гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі”. Была прапанавана літаратурна-музычная кампазіцыя “І наша мова – з-пад крыла душы…”, у якой адлюстраваны гістарычныя і лёсавызначальныя этапы развіцця беларускай мовы, роля беларускіх пісьменнікаў і навукоўцаў у яе станаўленні (беларуская мова ў асобах і датах). Прачытаны вершы вядомых беларускіх пісьменнікаў, уласныя вершы студэнтаў, прысвечаныя роднай мове, праінсцэніраваны ўрыўкі з твораў мастацкай літаратуры, выкананы песні на вершы вядомых беларускіх паэтаў. У мерапрыемстве ўдзельнічалі студэнты філалагічнага і іншых факультэтаў. Наступны дзень на філфаку быў прысвечаны гісторыі Беларусі вачыма мастака. Да ўдзелу быў запрошаны Я. Мяльніцкі, гід-экскурсавод, мастак-аматар, які прэзентаваў аўтарскія мастацкія карты з выявамі этнічнай Беларусі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай і Еўропы ў XIV—XVIII стст., а таксама прадставіў уласныя графічныя ілюстрацыі да аповесці Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”. У панядзелак 25 лютага адбылася інтэлектуальна-пазнавальная гульня з удзелам студэнтаў 1 курсаў спецыяльнасцей “Беларуская філалогія” і “Славянская філалогія”. Яны прынялі ўдзел у рэкламным, вітальным, паэтычным, граматычным, крэатыўным, песенным і іншых конкурсах. На наступны дзень адбылася сустрэча з вядучымі беларускамоўнымі даследчыкамі і выкладчыкамі ВНУ па праблемах ужывання беларускай мовы пры выкладанні вучэбных дысцыплін і стварэння вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў спецыяльнасцей прыродазнаўчага профілю. Прынялі ўдзел В.Я. Сідаровіч, доктар біялагічных навук, прафесар кафедры заалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта; Я.М. Сцепановіч, доктар біялагічных навук, прафесар кафедры агульнай біялогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта; Ю.С. Гецэвіч, кандыдат тэхнічных навук, в.а. загадчыка лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. |
Дата создания: | 21-фев-2013 |
Место создания: | Минск: БГУ |
Тип документа: | Image |
Тип документа: | Фотография |
Язык: | ru |
Тема: | БГУ::КУЛЬТУРА |
Располагается в коллекциях: | 2013.02.21 Тыдзень роднай мовы ў БДУ |
Полный текст документа:
Файл | Описание | Размер | Формат | |
---|---|---|---|---|
IMG_5919.jpg | 311,74 kB | JPEG | Просмотреть/Открыть | |
IMG_5920.jpg | 283,44 kB | JPEG | Просмотреть/Открыть | |
IMG_5924.jpg | 337,23 kB | JPEG | Просмотреть/Открыть | |
IMG_5925.jpg | 194,87 kB | JPEG | Просмотреть/Открыть | |
IMG_5926.jpg | 291,7 kB | JPEG | Просмотреть/Открыть | |
IMG_5927.jpg | 280,75 kB | JPEG | Просмотреть/Открыть | |
IMG_5929.jpg | 342,22 kB | JPEG | Просмотреть/Открыть | |
IMG_5930.jpg | 303,88 kB | JPEG | Просмотреть/Открыть | |
IMG_5889.jpg | 107,86 kB | JPEG | Просмотреть/Открыть | |
IMG_5889+.jpg | 412,69 kB | JPEG | Просмотреть/Открыть | |
IMG_5890.jpg | 263,27 kB | JPEG | Просмотреть/Открыть | |
IMG_5891.jpg | 287,77 kB | JPEG | Просмотреть/Открыть | |
IMG_5893.jpg | 342,12 kB | JPEG | Просмотреть/Открыть | |
IMG_5898.jpg | 339,43 kB | JPEG | Просмотреть/Открыть | |
IMG_5904.jpg | 135,06 kB | JPEG | Просмотреть/Открыть | |
IMG_5906.jpg | 339,08 kB | JPEG | Просмотреть/Открыть | |
IMG_5908.jpg | 138,53 kB | JPEG | Просмотреть/Открыть | |
IMG_5911.jpg | 110,83 kB | JPEG | Просмотреть/Открыть | |
IMG_5915.jpg | 230,09 kB | JPEG | Просмотреть/Открыть | |
IMG_5916.jpg | 199,72 kB | JPEG | Просмотреть/Открыть | |
IMG_5917.jpg | 281,06 kB | JPEG | Просмотреть/Открыть | |
IMG_5918.jpg | 270,12 kB | JPEG | Просмотреть/Открыть |
Все документы в архиве защищены авторским правом, все права сохранены.