Please use this identifier to cite or link to this item:
https://earchives.bsu.by/handle/link/7087
Название документа: | Прэзентацыя кнігі супрацоўніка бібліятэкі Кацярыны Роўда “Паэтычныя КаРункі” ў Фундаментальнай бібліятэцы (29 фота) |
Описание изображения: | У Фундаментальнай бібліятэцы БДУ прайшла прэзентацыя кнігі Кацярыны Роўда “Паэтычныя КаРункі”, якая выйшла ў выдавецтве "Чатыры Чвэрці". Свой дзень народзін маладая паэтка Кацярына Роўда адзначыла самым найлепшым чынам – паказала свету сваё новае літаратурнае дзіця – паэтычны зборнік з рамантычнаю назваю “Паэтычныя КаРункі”. Бліскучая вокладка бэзавага колеру, як сама вясна, стала ў гэты дзень галоўнай гераіняю імпрэзы, якая прайшла ў напоўненай зале бібліятэкі юрыдычнага факультэта БДУ. Аўтар зборніка сама вяла паэтычную імпрэзу, перадаючы слова сваім сябрам і паплечнікам. Сярод першых выступоўцаў быў галоўны рэдактар серыі “Бібліятэка Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменніеаў Беларусі”, у якой і друкавалася кніга Кацярыны Роўда, ён жа рэдактар зборніка пісьменнік Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў. Заслужаны пісьменнік зазначыў сур’ёзны творчы рост Кацярыны, нават паставіў яе ў адзін ланцужок з Цёткай (А.Пашкевіч), Еўдакіяй Лось і Яўгеніяй Янішчыц. Калега па працы і адзін з карэктараў (а іх у Кацярыны аж тры!) зборніка Марына Янаўна Курэйчык выказала сваё захапленне "Паэтычнымі КаРункамі" і шчыра пажадала аўтару кнігі стаць мнагадзетнай паэтычнай маці. Намеснік старшыні Асацыяцыі аховы інтэлектуальнай уласнасці “БелБрэнд” Валянціна Іванаўна Дыніч аб’явіла, што вершы Кацярыны Роўда будуць гучаць у гэтым годзе на Міжнародным фестывалі “Славянскі базар у Віцебску”. Яна таксама адзначыла высокія асабістыя якасці Кацярыны і выказала сваю гатоўнасць да пастаяннага супрацоўніцтва з такім адказным, сумленным чалавекам і таленавітым аўтарам. Гэту ж думку выказаў і Уладзімір Генадзевіч Кулажанка, дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі БДУ, дзе, дарэчы, працуе Кацярына Роўда і з’яўляецца кіраўніком ужо добра вядомага ва ўніверсітэце і за яго межамі студэнцкага клуба аматараў мастацкага слова “КЛУмБа”. Клуб актыўна дзейнічае пры універсітэцкай бібліятэцы на працягу пяці гадоў, і многія яго ўдзельнікі таксама ўжо маюць свае літаратурныя зборнікі, друкуюцца ў рэспубліканскіх перыядычных выданнях, з’яўляюцца пераможцамі універсітэцкіх, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. У гэты дзень, як і звычайна, клумбаўцы актыўна падтрымалі свайго кіраўніка: артыстычна дэкламавалі паэтычныя радкі імянінніцы, спявалі песні на яе вершы, чыталі свае пераклады беларускамоўных вершаў паэткі на рускую мову. А тыя, хто не змог аказацца ў дзень прэзентацыі на азначаным месцы, даслалі свае шчырыя віншаванні ў электронным выглядзе. Сябры і калегі зычылі імянінніцы моцнага здароў’я, творчага натхнення і плённай працы, а зборніку “Паэтычныя КаРункі” – знайсці дастойнае месца сярод лепшых літаратурных выданняў Беларусі. |
Дата создания: | 10-May-2019 |
Место создания: | г. Мінск, БДУ |
Авторы: | Міхнюк, Ганна |
Тип документа: | Image |
Тип документа: | Фотография |
Язык: | ru |
Тема: | БГУ::ПОДРАЗДЕЛЕНИЯ БГУ::Фундаментальная библиотека |
Appears in Collections: | 2019.05.10 Прэзентацыя кнігі супрацоўніка бібліятэкі Кацярыны Роўда “Паэтычныя КаРункі” у Фундаментальнай бібліятэцы |
Files in This Item:
File | Description | Size | Format | |
---|---|---|---|---|
IMG_1571.jpg | 1,9 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_1581.jpg | 1,56 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_1595.jpg | 1,91 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_1606.jpg | 1,3 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_1618.jpg | 1,6 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_1638.jpg | Галоўны рэдактар серыі “Бібліятэка Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі”, пісьменнік Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў | 1,37 MB | JPEG | ![]() View/Open |
IMG_1665.jpg | Галоўны рэдактар серыі “Бібліятэка Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі”, пісьменнік Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў | 1,87 MB | JPEG | ![]() View/Open |
IMG_1669.jpg | 1,46 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_1685.jpg | 1,38 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_1729.jpg | 842,9 kB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_1751.jpg | 1,86 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_1769.jpg | 1,64 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_1785.jpg | Намеснік старшыні Асацыяцыі аховы інтэлектуальнай уласнасці “БелБрэнд” Валянціна Іванаўна Дыніч | 1,94 MB | JPEG | ![]() View/Open |
IMG_1786.jpg | Намеснік старшыні Асацыяцыі аховы інтэлектуальнай уласнасці “БелБрэнд” Валянціна Іванаўна Дыніч | 1,28 MB | JPEG | ![]() View/Open |
IMG_1795.jpg | 1,76 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_1800.jpg | 1,52 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_1809.jpg | 1,84 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_1819.jpg | 1,62 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_1859.jpg | 1,84 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_1866.jpg | 1,17 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_1883.jpg | 1,47 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_1896.jpg | 1,31 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_1912.jpg | 1,48 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_1918.jpg | 1,69 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_1923.jpg | 1,51 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_1937.jpg | 1,54 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_1954.jpg | 1,18 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_1963.jpg | 1,76 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_2021.jpg | 1,43 MB | JPEG | ![]() View/Open |
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.