2019.05.10 Прэзентацыя кнігі супрацоўніка бібліятэкі Кацярыны Роўда “Паэтычныя КаРункі” у Фундаментальнай бібліятэцы Collection home page

Logo

У Фундаментальнай бібліятэцы БДУ прайшла прэзентацыя кнігі Кацярыны Роўда “Паэтычныя КаРункі”, якая выйшла ў выдавецтве "Чатыры Чвэрці".
Свой дзень народзін маладая паэтка Кацярына Роўда адзначыла самым найлепшым чынам – паказала свету сваё новае літаратурнае дзіця – паэтычны зборнік з рамантычнаю назваю “Паэтычныя КаРункі”. Бліскучая вокладка бэзавага колеру, як сама вясна, стала ў гэты дзень галоўнай гераіняю імпрэзы, якая прайшла ў напоўненай зале бібліятэкі юрыдычнага факультэта БДУ.
Аўтар зборніка сама вяла паэтычную імпрэзу, перадаючы слова сваім сябрам і паплечнікам. Сярод першых выступоўцаў быў галоўны рэдактар серыі “Бібліятэка Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменніеаў Беларусі”, у якой і друкавалася кніга Кацярыны Роўда, ён жа рэдактар зборніка пісьменнік Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў. Заслужаны пісьменнік зазначыў сур’ёзны творчы рост Кацярыны, нават паставіў яе ў адзін ланцужок з Цёткай (А.Пашкевіч), Еўдакіяй Лось і Яўгеніяй Янішчыц. Калега па працы і адзін з карэктараў (а іх у Кацярыны аж тры!) зборніка Марына Янаўна Курэйчык выказала сваё захапленне "Паэтычнымі КаРункамі" і шчыра пажадала аўтару кнігі стаць мнагадзетнай паэтычнай маці.
Намеснік старшыні Асацыяцыі аховы інтэлектуальнай уласнасці “БелБрэнд” Валянціна Іванаўна Дыніч аб’явіла, што вершы Кацярыны Роўда будуць гучаць у гэтым годзе на Міжнародным фестывалі “Славянскі базар у Віцебску”. Яна таксама адзначыла высокія асабістыя якасці Кацярыны і выказала сваю гатоўнасць да пастаяннага супрацоўніцтва з такім адказным, сумленным чалавекам і таленавітым аўтарам.
Гэту ж думку выказаў і Уладзімір Генадзевіч Кулажанка, дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі БДУ, дзе, дарэчы, працуе Кацярына Роўда і з’яўляецца кіраўніком ужо добра вядомага ва ўніверсітэце і за яго межамі студэнцкага клуба аматараў мастацкага слова “КЛУмБа”. Клуб актыўна дзейнічае пры універсітэцкай бібліятэцы на працягу пяці гадоў, і многія яго ўдзельнікі таксама ўжо маюць свае літаратурныя зборнікі, друкуюцца ў рэспубліканскіх перыядычных выданнях, з’яўляюцца пераможцамі універсітэцкіх, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. У гэты дзень, як і звычайна, клумбаўцы актыўна падтрымалі свайго кіраўніка: артыстычна дэкламавалі паэтычныя радкі імянінніцы, спявалі песні на яе вершы, чыталі свае пераклады беларускамоўных вершаў паэткі на рускую мову. А тыя, хто не змог аказацца ў дзень прэзентацыі на азначаным месцы, даслалі свае шчырыя віншаванні ў электронным выглядзе. Сябры і калегі зычылі імянінніцы моцнага здароў’я, творчага натхнення і плённай працы, а зборніку “Паэтычныя КаРункі” – знайсці дастойнае месца сярод лепшых літаратурных выданняў Беларусі.

При полном или частичном использовании материалов ссылка на сайт Электронного архива БГУ (www.earchives.bsu.by) обязательна

Collection's Items (Sorted by Submit Date in Descending order): 1 to 1 of 1
PreviewIssue DateTitleAuthor(s)
IMG_2021.jpg.jpg10-May-2019Прэзентацыя кнігі супрацоўніка бібліятэкі Кацярыны Роўда “Паэтычныя КаРункі” ў Фундаментальнай бібліятэцы (29 фота)Міхнюк, Ганна
Collection's Items (Sorted by Submit Date in Descending order): 1 to 1 of 1
Subscribe to this collection to receive daily e-mail notification of new additions RSS Feed RSS Feed RSS Feed