Please use this identifier to cite or link to this item:
https://earchives.bsu.by/handle/link/6995
Название документа: | Паэтычны спектакль «Як жыць - дык жыць для Беларусі” у Фундаментальнай бібліятэцы (20 фота) |
Описание изображения: | 20 сакавіка 2019 г. ў навуковай зале бібліятэкі прайшоў паэтычны спектакль «Як жыць - дык жыць для Беларусі”, які клумбаўцы (члены клуба аматараў мастацкага слова "КЛУмБа" пры ФБ БГУ) прадставілі сваім гледачам напярэдадні сусветнага Дня паэзіі. Дзякуючы Аліне Цвірко , Ірыне Івашка, Кацярыне Тарасавай, Марыі Пятрэнка, Георгію Пялюгіну і Ягору Няжданаву слухачы пранікліся думкамі, вершамі, зігзагамі лёсу выдатных беларускіх літаратараў той страшнай міжваеннай пары, калі жыццё чалавека нічога не каштавала. Палымяныя паэтычныя радкі Алеся Дудара, Міхася Чарота, Юлія Таўбіна, Ларысы Геніюш, Ніны Арсенневай, Тодара Кляшторнага, адданых барацьбітаў за справу нацыянальнага адраджэння, прызывалі любіць жыццё і нашу родную Беларусь. Ягор Барзілаў падрыхтаваў песню на верш Юлія Таўбіна і музыку Лявона Вольскага "Ты помніш", і пад акампанемент гітары ўдала выканаў яе разам з сябрамі. Супрацоўніца бібліятэкі, актыўны сябра "КЛУмБы", Марына Янаўна Курэйчык распавяла пра рэпрэсіраванага дырэктара бібліятэкі Мікалая Макаравіча Гуткоўскага, які кіраваў бібліятэкаю ў 1934-1937гг. і быў растраляны ў 1938 годзе. Яна ж звярнула ўвагу ўдзельнікаў мерапрыемства да вельмі цікавай выставы, галоўную частку якой склалі прыжыццёвыя выданні рэпрэсаваных беларускіх паэтаў і кнігі, вернутыя з спецхрана. Галоўным госцем вечара стала даследчык і выдатная беларуская пісьменніца Ганна Севярынец, якая прынесла з сабой цікавыя архіўныя матэрыялы і рукапісы сяброў літаратурнага аб'яднання "Маладняк". Удзельнікаў спектакля яна назвала сваімі аднадумцамі і выказала спадзяванне на далейшае сяброўства з клубам аматараў мастацкага слова "КЛУмБа". Ідэя паэтычнага спектакля "Як жыць - дык жыць для Беларусі ... " і яго сцэнарый належаць Аляксандру Паршанкову, студэнту гістарычнага факультэта БДУ. |
Дата создания: | 20-Mar-2019 |
Место создания: | г.Мінск, БДУ, навуковая зала |
Авторы: | Міхнюк, Ганна |
Тип документа: | Image |
Тип документа: | Фотография |
Язык: | ru |
Тема: | БГУ::ПОДРАЗДЕЛЕНИЯ БГУ::Фундаментальная библиотека |
Appears in Collections: | 2019.03.20 Паэтычны спектакль «Як жыць - дык жыць для Беларусі” у Фундаментальнай бібліятэцы. |
Files in This Item:
File | Description | Size | Format | |
---|---|---|---|---|
Паэтычны спектакль01.jpg | 941,27 kB | JPEG | ![]() View/Open | |
Паэтычны спектакль02.jpg | 1,39 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
Паэтычны спектакль03.jpg | 1,41 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
Паэтычны спектакль04.jpg | 1,24 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
Паэтычны спектакль05.jpg | 1,51 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
Паэтычны спектакль06.jpg | 1,98 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
Паэтычны спектакль07.jpg | 1,3 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
Паэтычны спектакль08.jpg | 1,79 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
Паэтычны спектакль09.jpg | 2,06 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
Паэтычны спектакль10.jpg | 1,76 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
Паэтычны спектакль11.jpg | 1,38 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
Паэтычны спектакль12.jpg | 1,84 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
Паэтычны спектакль13.jpg | 1,45 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
Паэтычны спектакль14.jpg | 1,59 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
Паэтычны спектакль15.jpg | 1,35 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
Паэтычны спектакль16.jpg | 1,73 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
Паэтычны спектакль17.jpg | 2,14 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
Паэтычны спектакль18.jpg | 1,64 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
Паэтычны спектакль19.jpg | 1,15 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
Паэтычны спектакль20.jpg | 1,36 MB | JPEG | ![]() View/Open |
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.