Please use this identifier to cite or link to this item:
https://earchives.bsu.by/handle/link/6806
Название документа: | Падвядзенне вынікаў конкурсу творчых работ студэнтаў БДУ «Я ГЭТЫ КРАЙ РАДЗIМАЮ ЗАВУ» (27 фота) |
Описание изображения: | У Фундаментальнай бібліятэцы падведзены вынікі конкурсу творчых работ студэнтаў БДУ «Я ГЭТЫ КРАЙ РАДЗIМАЮ ЗАВУ». Узнагароджанне пераможцаў адбылося 13 снежня 2018 г. У конкурсе прынялі ўдзел 30 студэнтаў БДУ. У склад журы ўвайшлі кандыдат філалагічных навук, намеснік дэкана факультэта журналістыкі Фёдар Валянцінавіч Драбеня,кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры Ігар Мікалаевіч Запрудскі і кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта Славяна Вячаславаўна Шамякіна. Журы вызначыла 10 пераможцаў конкурсу. У намінацыі “Артыкулы” пераможцамі аказаліся студэнткі факультэта журналістыкі Лейчанка Анастасія, Кастэнка Елізавета і Марыя Мядзьведзева. У намінацыі “Вершы” пераможцамі сталі студэнтка філалагічнага факультэта Віалета Ускова, студэнтка факультэта журналістыкі Кацярына Ігнатовіч і навучэнка ліцэю БДУ Вольга Нікіценка. Студэнтка факультэта журналістыкі Касцевіч Кацярына вызначылася лепшай у намінацыі “Рэпартаж”. Кацярына Тарасава, студэнтка факультэта журналістыкі - адзіная пераможца ў жанры “Апавяданне”. Перамогу ў намінацыі “Эсэ” падзялілі паміж сабою журналістка Кацярына Касцевіч і філалагіня Віалета Ускова, якія ўжо былі пераможцамі ў папярэдніх намінацыях. Лубнеўская Анастасія, студэнтка міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя Сахарава, стала пераможцаю ў жанры “Інтэрв’ю”. І нарэшцэ ў намінацыі “Фэнтазі” лепшаю прызналі работу Надзеі Лазерка. На літаратурным свяце дыпламанты конкурсу чыталі ўрыўкі з сваіх твораў. А студэнты першага курса гістарычнага факультэта прачыталі вершы А.Пісьмянкова, Я.Янішчыц, У.Караткевіча, якія пісьменнікі прысвяцілі роднаму краю. Упэўнена і з агеньчыкам вялі вечарыну яе вядучыя - клумбаўцы Мікіта Крыцук і Маша Пятрэнка.. Ганаровым госцем на свяце быў вядомы пісьменнік, лаўрэат нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі і шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных прэмій Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў, які ўважліва прачытаў работы ўдзельнікаў конкурсу і лепшых узнагародзіў дыпломамі і памятнымі падарункамі ад Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. |
Дата создания: | 13-Dec-2018 |
Место создания: | г.Мінск, БДУ |
Тип документа: | Image |
Тип документа: | Фотография |
Язык: | ru |
Тема: | БГУ::ПОДРАЗДЕЛЕНИЯ БГУ::Фундаментальная библиотека |
Appears in Collections: | 2018.12.13 Падвядзенне вынікаў конкурсу творчых работ студэнтаў БДУ «Я ГЭТЫ КРАЙ РАДЗIМАЮ ЗАВУ» |
Files in This Item:
File | Description | Size | Format | |
---|---|---|---|---|
IMG_0166.jpg | вядучыя Мікіта Крыцук і Маша Пятрэнка - члены клуба аматараў мастацкага слова "КЛУмБа" Фундаментальнай бібліятэкі БДУ | 406,47 kB | JPEG | ![]() View/Open |
IMG_0173.jpg | 490,88 kB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_0175.jpg | 542,43 kB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_0182.jpg | 631,63 kB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_0204.jpg | 524,63 kB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_0210.jpg | 397,91 kB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_0216.jpg | 399,53 kB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_0228.jpg | 467,67 kB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_0242.jpg | 355,3 kB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_0247.jpg | 512,74 kB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_0256.jpg | Пераможцаў віншуе дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі Кулажанка У.Г. | 536,64 kB | JPEG | ![]() View/Open |
IMG_0259.jpg | 532,62 kB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_0263.jpg | 656,92 kB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_0266.jpg | 614,09 kB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_0289.jpg | 619,39 kB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_0297.jpg | Ганаровы госць вечарыны вядомы пісьменнік Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў | 506,67 kB | JPEG | ![]() View/Open |
IMG_0326.jpg | 344,41 kB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_0333.jpg | 440,89 kB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_0340.jpg | 327,54 kB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_0350.jpg | 585,87 kB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_0354.jpg | 670,73 kB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_0376.jpg | 730,51 kB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_0384.jpg | 336,99 kB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_0399.jpg | 513,34 kB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_0404.jpg | 844,75 kB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_0406.jpg | 569,06 kB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_0420.jpg | 655,84 kB | JPEG | ![]() View/Open |
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.