2018.12.13 Падвядзенне вынікаў конкурсу творчых работ студэнтаў БДУ «Я ГЭТЫ КРАЙ РАДЗIМАЮ ЗАВУ» Collection home page

Logo

У Фундаментальнай бібліятэцы падведзены вынікі конкурсу творчых работ студэнтаў БДУ «Я ГЭТЫ КРАЙ РАДЗIМАЮ ЗАВУ». Ўзнагароджанне пераможцаў адбылося 13 снежня 2018 г.
У конкурсе прынялі ўдзел 30 студэнтаў БДУ. У склад журы ўвайшлі кандыдат філалагічных навук, намеснік дэкана факультэта журналістыкі Фёдар Валянцінавіч Драбеня,кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры Ігар Мікалаевіч Запрудскі і кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта Славяна Вячаславаўна Шамякіна.
Журы вызначыла 10 пераможцаў конкурсу.
У намінацыі “Артыкулы” пераможцамі аказаліся студэнткі факультэта журналістыкі Лейчанка Анастасія, Кастэнка Елізавета і Марыя Мядзьведзева. У намінацыі “Вершы” пераможцамі сталі студэнтка філалагічнага факультэта Віалета Ускова, студэнтка факультэта журналістыкі Кацярына Ігнатовіч і навучэнка ліцэю БДУ Вольга Нікіценка. Студэнтка факультэта журналістыкі Касцевіч Кацярына вызначылася лепшай у намінацыі “Рэпартаж”. Кацярына Тарасава, студэнтка факультэта журналістыкі - адзіная пераможца ў жанры “Апавяданне”. Перамогу ў намінацыі “Эсэ” падзялілі паміж сабою журналістка Кацярына Касцевіч і філалагіня Віалета Ускова, якія ўжо былі пераможцамі ў папярэдніх намінацыях. Лубнеўская Анастасія, студэнтка міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя Сахарава, стала пераможцаю ў жанры “Інтэрв’ю”. І нарэшцэ ў намінацыі “Фэнтазі” лепшаю прызналі работу Надзеі Лазерка.
На літаратурным свяце дыпламанты конкурсу чыталі ўрыўкі з сваіх твораў. А студэнты першага курса гістарычнага факультэта прачыталі вершы А.Пісьмянкова, Я.Янішчыц, У.Караткевіча, якія пісьменнікі прысвяцілі роднаму краю. Упэўнена і з агеньчыкам вялі вечарыну яе вядучыя - клумбаўцы Мікіта Крыцук і Маша Пятрэнка.. Ганаровым госцем на свяце быў вядомы пісьменнік, лаўрэат нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі і шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных прэмій Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў, які ўважліва прачытаў работы ўдзельнікаў конкурсу і лепшых узнагародзіў дыпломамі і памятнымі падарункамі ад Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

При полном или частичном использовании материалов ссылка на сайт Электронного архива БГУ (www.earchives.bsu.by) обязательна.

Collection's Items (Sorted by Submit Date in Descending order): 1 to 1 of 1
PreviewIssue DateTitleAuthor(s)
IMG_0420.jpg.jpg13-Dec-2018Падвядзенне вынікаў конкурсу творчых работ студэнтаў БДУ «Я ГЭТЫ КРАЙ РАДЗIМАЮ ЗАВУ» (27 фота)-
Collection's Items (Sorted by Submit Date in Descending order): 1 to 1 of 1
Subscribe to this collection to receive daily e-mail notification of new additions RSS Feed RSS Feed RSS Feed