Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот документ:
https://earchives.bsu.by/handle/link/1462
Название документа: | Праздник Книги (7 фото) |
Описание изображения: | 6 верасня ў г. Смаргоні Гродзенскай вобласці адбылося ўрачыстае свята Яе Вялікасці Кнігі – Дзень беларускага пісьменства. У горад, які размешчаны на перапляценні дзвюх рэчак Гярвяткі і Оксны, прыбыло мноства ўдзельнікаў і гасцей свята. Удзел ва ўрачыстасцях прынялі прадстаўнікі ўлады, духавенства, выдаўцы, навукоўцы, пісьменнікі, замежныя дэлегацыі, журналісты, студэнты і школьнікі, артысты... У ліку ганаровых гасцей прысутнічаў рэктар БДУ акадэмік С. В. Абламейка. Як і заўсёды свята пачалося з Божай Літургіі ў Саборы Праабражэння Гасподняга, куды прыбыла навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” з нязгаснай лампадай. Пад малінавы перазвон адбылося асвячэнне Сабора, закладка Саду малітвы. На галоўнай сцэне на цэнтральнай гарадской плошчы прайшла цырымонія ўрачыстага адкрыцця Дня беларускага пісьменства, тэатралізаваная дзея, у якой “завіталі на свята” беларускі асветнік і паэт Францішак Багушэвіч, кампазітар, аўтар вядомага паланеза “Развітанне з Радзімай” Міхал Клеафас Агінскі, а таксама князь Хрыстафор Зяновіч, які заснаваў у Смаргоні фабрыку па вытворчасці паперы яшчэ ў ХVI ст. і меў вялікую асабістую бібліятэку. Белымі галубамі, вадзянымі фантанамі, магутным перазвонам, агнём і песняй залунала, закружыла, заверхаводзіла свята… На сцэне Летняга амфітэатра атрымалі ўзнагароды пераможцы Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі” і Рэспубліканскага конкурсу на лепшыя творы ў паэзіі, прозе, драматургіі, літаратурнай крытыцы, дзіцячай літаратуры. Смаргоншчына – прыгожая зямля з багатымі гістарычнымі і духоўнымі традыцыямі. Крэўскі замак, радавы маёнтак Агінскіх, сядзіба ў Кушлянах, дзе жыў Францішак Багушэвіч… Ужо стала добрай традыцыяй на штогадовы Дзень беларускага пісьменства пакідаць адметныя знакі пашаны і павагі да людзей, якія сваім самаадданым служэннем Бацькаўшчыне засталіся ў гістарычнай памяці народа. Сёлета такой постаццю абраны Францішак Багушэвіч, велічны помнік якому паўстаў на беразе Оксны. Свята атрымалася вельмі маштабным. Цэнтр горада – вуліцы, плошча, старадаўні парк – былі запоўнены кніжнымі экспазіцыямі, імправізаванымі сцэнічнымі пляцоўкамі. Па-сапраўднаму працаваў “Горад майстроў”, гучалі вершы, песні, музыка... Багатая на падзеі і асобы мінуўшчына Смаргонскага краю і цяперашнія культурныя адметнасці раскрыліся перад гасцямі ва ўсёй красе. У гарадскім парку карагодзіў Фестываль кнігі і прэсы. Тут на спецыяльных пляцоўках разгарнуліся тэматычныя выставы кніг, газет, часопісаў… Свята беларускага пісьменства – своеасаблівая справаздача для творчых калектываў. Да гэтага дня ў выдавецтве БДУ рыхтаваліся загадзя. Універсітэцкая кніга, а гэта курсы лекцый, вучэбныя дапаможнікі, падручнікі, вучэбна-метадычныя комплексы, даведнікі і манаграфіі, былі размешчаны ў экспазіцыі тэматычных кніжных пляцовак “Шлях да ведаў”, “Зямля пад белымі крыламі. Году роднай зямлі прысвячаецца”, а таксама ў павільёне “Сучасная беларуская кніга” і мелі вялікі попыт у наведвальнікаў. З вялікім уздымам прайшлі прэзентацыі кніг “Сербская літаратура. Анталогія тэкстаў”, “Украінская літаратура”, “Российские и славянские исследования”, “Экология городской среды” з удзелам аўтараў БДУ І. А. Чароты і гасцей з Сербіі і Чарнагорыі літараратараў Нэвены Вітошавіч-Чэкліч і Слабадана Вуканавіча, а таксама П. І. Навойчыка, А. П. Салькова і Г. А. Семянюк. Прадстаўніча ў экспазіцыі выдавецтва БДУ выглядалі юбілейныя выпускі навуковага часопіса “Веснік БДУ”, якому сёлета споўнілася 40 гадоў, а таксама аднагодка БДУ газета “Універсітэт”, пераможца V Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ “Залатая літара” ў намінацыі “Найлепшая шматтыражная газета”. Узятыя для прэзентацый нумары газеты разляцеліся ўмомант: былыя выпускнікі жадалі даведацца аб навінах Alma Mater, а школьнікі цікавіліся ўмовамі паступлення ў вядучую ўстанову краіны. Віктарына “Мой універсітэт” і бяспройгрышная латарэя зацікавілі і дзяцей і дарослых, а асабліва выхаванцаў гімназіі г. п. Бараўляны Мінскага раёна, якія ўжо ў каторы раз прыязджаюць на свята са сваімі настаўнікамі. Удзел у падрыхтоўцы і правядзенні віктарыны разам з выдаўцамі прымалі работнікі Фундаментальнай бібліятэкі БДУ А. В. Буціна і Н. Л. Карбановіч. Дзень беларускага пісьменства, у аснову канцэпцыі якога пакладзена ідэя прапаганды здабыткаў айчыннай пісьмовай культуры, пераемнасці духоўных традыцый Беларусі, дае ўнікальную магчымасць сустрэцца з жывым словам, з сведкамі творчага працэсу стварэння кнігі, газеты, часопіса. |
Дата создания: | 6-сен-2009 |
Тип документа: | Image |
Тип документа: | Фотография |
Язык: | ru |
Тема: | БГУ::КУЛЬТУРА |
Располагается в коллекциях: | 2009.09.06 Праздник Книги |
Полный текст документа:
Файл | Описание | Размер | Формат | |
---|---|---|---|---|
1111 copy.jpg | Праздник Книги | 112,37 kB | JPEG | Просмотреть/Открыть |
den_pismennostiimg_3719_resize.jpg | Праздник Книги | 102,27 kB | JPEG | Просмотреть/Открыть |
den_pismennostip1150965_resize.jpg | Праздник Книги | 149,1 kB | JPEG | Просмотреть/Открыть |
den_pismennostip1150975_resize.jpg | Праздник Книги | 179,98 kB | JPEG | Просмотреть/Открыть |
den_pismennostip1160058_resize.jpg | Праздник Книги | 141,8 kB | JPEG | Просмотреть/Открыть |
den_pismennostip1160065_resize.jpg | Праздник Книги | 125,2 kB | JPEG | Просмотреть/Открыть |
den_pismennostip1160079_resize.jpg | Праздник Книги | 133,55 kB | JPEG | Просмотреть/Открыть |
Все документы в архиве защищены авторским правом, все права сохранены.