2009.01.15 Встреча руководства БГУ с заслуженными работниками нашего университета Статистика

Logo

Па ініцыятыве рэктара БДУ прафесара Сяргея Абламейкі 15 студзеня адбылася сустрэча кіраўніцтва з заслужанымі работнікамі нашай ВНУ, якія ўнеслі істотны ўклад у падрыхтоўку спецыялістаў і ўзмацненне ролі БДУ ў інавацыйным развіцці эканомікі краіны. Абмяркоўваліся перспектывы далейшага развіцця альма-матэр. Пачалася сустрэча з грунтоўнага даклада рэктара пра дзейнасць універсітэта, дасягненні і праблемы ВНУ на сучасным этапе. Сяргей Абламейка адзначыў работу найбольш значных універсітэцкіх навуковых школ, падкрэсліў важкі ўклад у навуковую скарбніцу БДУ і краіны ў цэлым акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі, лаўрэатаў Дзяржаўных прэмій, якія працуюць у нашай ВНУ (а іх 79 чалавек). Акрамя таго, ён паведаміў, што 97 акадэмікаў НАН Беларусі звязалі свой лёс з БДУ: вучыліся, выкладалі і займаліся навукай у розныя гады. Станоўча рэктар ацаніў удзел БДУ у розных міжнародных выставах, на якіх навуковыя распрацоўкі навукоўцаў ВНУ нязменна атрымліваюць высокія ўзнагароды. Ахарактарызаваў геаграфію навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва БДУ з рознымі краінамі, падкрэсліўшы, што экспарт у аб’ёме 2 млн долараў (кантракты, гранты), – недастатковы для патэнцыялу ВНУ. Сярод асноўных праблем рэктар назваў неспрыяльную ўзроставую дынаміку сярод навуковых супрацоўнікаў, прафесарска-выкладчыцкага складу, а таксама зніжэнне колькасці магістрантаў, аспірантаў і дактарантаў. Ён заклікаў прыкласці намаганні для выпраўлення сітуацыі і паспрыяць абнаўленню кадраў. Свой погляд на праблемы БДУ выказалі і “старэйшыны”. Услед за акадэмікам Анатолем Лесніковічам, які гаварыў пра неабходнасць узмацнення супрацоўніцтва з НАН і крокі па інтэграцыі адукацыі і навукі, на трыбуну паднімаліся прафесар Анатоль Галаўко з юрыдычнага факультэта і прафесар Барыс Норман, якія закранулі пытанні міжнароднага супрацоўніцтва. Сваім бачаннем шляхоў развіцця універсітэта і падтрымкі моладзі ва ўмовах эканамічнага крызісу падзяліўся прафесар Васіль Стражаў. Дырэктар НДІ ФХП Алег Івашкевіч звярнуў увагу на зношанасць матэрыяльнай базы хімічнай навукі ва універсітэце і неабходнасць выдзялення новага будынка для адпаведных падраздзяленняў. Пра наладжванне сістэмы арганізацыі навукі ў краіне ў цэлым гаварыў акадэмік Фёдар Капуцкі, а дырэктар ІБМТ БДУ Уладзімір Апанасовіч заклікаў распрацаваць агульную тактыку паводзін у сучасных рэаліях і прапанаваў стварыць грамадскі савет пры рэктару для кансалідацыі высілкаў у адстойванні інтарэсаў ВНУ. Сяргей Абламейка падзякаваў удзельнікам сустрэчы за выказаныя ідэі, прапановы і заўвагі, падкрэсліўшы, што галоўнае для універсітэта – гэта прафесарска-выкладчыцкі склад і навукоўцы, якія рыхтуюць спецыялістаў і ствараюць высокатэхналагічную прадукцыю. Рэктар засведчыў, што кіраўніцтва ВНУ зробіць усё магчымае для стварэння спрыяльных умоў для іх плённай дзейнасці.

При полном или частичном использовании материалов ссылка на сайт Электронной библиотеки БГУ (earchives. bsu.by) обязательна.

Содержание коллекции (Отсортировано по Дате поступления в порядке убывания): от 1 до 1 из 1
Предварительный просмотрДата выпускаЗаглавиеАвторы(ы)
рада.jpg.jpg15-янв-2009Встреча руководства БГУ с заслуженными работниками нашего университета (8 фото)-
Содержание коллекции (Отсортировано по Дате поступления в порядке убывания): от 1 до 1 из 1
Подпишитесь на эту коллекцию, чтобы ежедневно получать уведомления по электронной почте о новых поступлениях (для зарегистрированных пользователей) RSS Feed RSS Feed RSS Feed



Дата выпуска