Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот документ: https://earchives.bsu.by/handle/link/10406
Название документа: 90-гадовы юбілей Уладзіміра Канстанцінавіча Коршука (6 фота)
Описание изображения: Сёлета 90-гадовы юбілей адзначыў Заслужаны работнік адукацыі Беларусі, Заслужаны работнік БДУ, доктар гістарычных навук, прафесар Уладзімір Канстанцінавіч Коршук. Большую частку жыцця Уладзімір Канстанцінавіч прысвяціў адукацыі і навуцы, амаль 60 гадоў - працы ў ВНУ, больш за 40 гадоў - БДУ, 19 з іх - гістарычнаму факультэту. Няпросты жыццёвы лёс, дзяцінства, скрадзенае вайной, не зламілі веру ў справядлівасць і дабрыню, імкнення да пошуку ісціны. Уладзімір Канстанцінавіч таленавіты навукоўца і кіраўнік - з’яўляецца прызнаным спецылістам па гісторыі палітычных партый і рухаў, займаўся вывучэннем Вялікай Айчыннай вайны, доўгі час узначальваў кафедру гісторыі КПСС, падрыхтаваў больш за 30 кандыдатаў навук. Уладзімір Канстанцінавіч - прыклад сапраўднага Навукоўца, Выкладчыка, Кіраўніка, Чалавека. Супрацоўнікі, студэнты гістарычнага факультэта выказваюць словы шчырай падзякі і глыбокай павагі за Вашу працу, Уладзімір Канстанцінавіч! Моцнага Вам здароўя, нязгаснай энергіі і дабрабыту!
Дата создания: 9-окт-2025
Тип документа: Image
Тип документа: Фотография
Язык: ru
Тема: БГУ::ПОДРАЗДЕЛЕНИЯ БГУ::Исторический факультет
Располагается в коллекциях:09.10.2025 90-гадовы юбілей Уладзіміра Канстанцінавіча Коршука



Все документы в архиве защищены авторским правом, все права сохранены.