09.10.2025 90-гадовы юбілей Уладзіміра Канстанцінавіча Коршука
Статистика
Сёлета 90-гадовы юбілей адзначыў Заслужаны работнік адукацыі Беларусі, Заслужаны работнік БДУ, доктар гістарычных навук, прафесар Уладзімір Канстанцінавіч Коршук.
Большую частку жыцця Уладзімір Канстанцінавіч прысвяціў адукацыі і навуцы, амаль 60 гадоў - працы ў ВНУ, больш за 40 гадоў - БДУ, 19 з іх - гістарычнаму факультэту.
Няпросты жыццёвы лёс, дзяцінства, скрадзенае вайной, не зламілі веру ў справядлівасць і дабрыню, імкнення да пошуку ісціны. Уладзімір Канстанцінавіч таленавіты навукоўца і кіраўнік - з’яўляецца прызнаным спецылістам па гісторыі палітычных партый і рухаў, займаўся вывучэннем Вялікай Айчыннай вайны, доўгі час узначальваў кафедру гісторыі КПСС, падрыхтаваў больш за 30 кандыдатаў навук.
Уладзімір Канстанцінавіч - прыклад сапраўднага Навукоўца, Выкладчыка, Кіраўніка, Чалавека.
Супрацоўнікі, студэнты гістарычнага факультэта выказваюць словы шчырай падзякі і глыбокай павагі за Вашу працу, Уладзімір Канстанцінавіч! Моцнага Вам здароўя, нязгаснай энергіі і дабрабыту!
Содержание коллекции (Отсортировано по Дате поступления в порядке убывания): от 1 до 1 из 1
Содержание коллекции (Отсортировано по Дате поступления в порядке убывания): от 1 до 1 из 1