2025.10.10 Чатыры дэканы – чатыры эпохі Статистика

Logo
Чатыры дэканы – чатыры эпохі! Традыцыйнымі сталі сустрэчы выкладчыкаў-ветэранаў педагагічнай працы з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі факультэта. У цеплай і добразычлівай атмасферы адбыўся візіт дэкана факультэта ў 1991-1996 гг. Пятра Аляксеевіча Шупляка ў сцены alma mater. Урачыстасці моманту надало далучэнне да сустрэчы Алега Антонавіча Яноўскага, дэкана факультэта ў 1996-2000 гг, і Сяргея Мікалаевіча Ходзіна, дэкана факультэта ў 2000-2016 гг. Госці сабраліся ва ўтульным кабінеце дэкана Аляксандра Генадзьевіча Каханоўскага. Дэканы абмеркавалі асноўныя этапы развіцця факультэта за апошнія 35 гадоў, узгадалі выбітных выкладчыкаў – заснавальнікаў навуковых і педагагічных школ, якія развіваюцца на факультэце і зараз. Менавіта пры Пятры Аляксеевічы гістарычны факультэт атрымаў прапіску на Чырвонаармейскай 6. Таму госцю было што параўнаць і ацаніць якасныя змены. Сімволіку ўніверсітэта распрацавалі пры Алегу Антонавічу, новыя спецыяльнасці адкрывалі Сяргей Мікалаевіч і Аляксандр Генадзьевіч. А літаральна паўгады таму адбылося доўгачаканае вяртанне ў новы стары гістарычны факультэт. Такія сустрэчы – гэта добры сімвал захавання цеплых традыцый факультэта, любові да Універсітэта і прафесіі.

Содержание коллекции (Отсортировано по Дате поступления в порядке убывания): от 1 до 1 из 1
Предварительный просмотрДата выпускаЗаглавиеАвторы(ы)
DSC07784.jpg.jpg10-окт-2025Чатыры дэканы – чатыры эпохі! (2 фото)-
Содержание коллекции (Отсортировано по Дате поступления в порядке убывания): от 1 до 1 из 1
Подпишитесь на эту коллекцию, чтобы ежедневно получать уведомления по электронной почте о новых поступлениях (для зарегистрированных пользователей) RSS Feed RSS Feed RSS Feed