2024.05.02 Наведванне студэнтамі гістарычнага факультэта Архікафедральнага касцёла імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі Collection home page

Logo
Студэнты гістарычнага факультэта 2 мая наведалі Архікафедральны касцёл імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Візіт адбыўся ў рамках праекта ўніверсітэта «Дыялог культур і рэлігій», накіраванага на падтрымку традыцый талерантнасці, выхаванне духоўных каштоўнасцей у моладзі і развіццё партнёрскіх адносін паміж БДУ і вядучымі канфесіямі Рэспублікі Беларусь. Удзел у сустрэчы прынялі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, пробашч парафіі ксёндз канонік Дзмітрый Пухальскі, ксёндз канонік Францішак Рудзь. Арцыбіскуп адказаў на пытанні моладзі, закрануў тэмы педагагічнага служэння, развіцця спецыяліста ў інтэлектуальным і духоўным плане, неабходнасці Бога ў чалавечым жыцці, сям'і, каханні, ахвярнасці. Для студэнтаў пробашчам парафіі Дзмітрыем Пухальскім была арганізавана экскурсія ў архікафедральным касцёле. Арганізатарамі сустрэчы выступілі намеснік дэкана гістарычнага факультэта БДУ Аліна Верамейчык і ксёндз канонік Франц Рудзь.

Collection's Items (Sorted by Submit Date in Descending order): 1 to 1 of 1
PreviewIssue DateTitleAuthor(s)
IMG_6949.jpg.jpg2-May-2024Наведванне студэнтамі гістарычнага факультэта Архікафедральнага касцёла імя Найсвяцейшай Дзевы МарыіВайтович С. В.
Collection's Items (Sorted by Submit Date in Descending order): 1 to 1 of 1
Subscribe to this collection to receive daily e-mail notification of new additions RSS Feed RSS Feed RSS Feed