2024.05.02 Наведванне студэнтамі гістарычнага факультэта Архікафедральнага касцёла імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі Статистика

Logo
Студэнты гістарычнага факультэта 2 мая наведалі Архікафедральны касцёл імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Візіт адбыўся ў рамках праекта ўніверсітэта «Дыялог культур і рэлігій», накіраванага на падтрымку традыцый талерантнасці, выхаванне духоўных каштоўнасцей у моладзі і развіццё партнёрскіх адносін паміж БДУ і вядучымі канфесіямі Рэспублікі Беларусь. Удзел у сустрэчы прынялі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, пробашч парафіі ксёндз канонік Дзмітрый Пухальскі, ксёндз канонік Францішак Рудзь. Арцыбіскуп адказаў на пытанні моладзі, закрануў тэмы педагагічнага служэння, развіцця спецыяліста ў інтэлектуальным і духоўным плане, неабходнасці Бога ў чалавечым жыцці, сям'і, каханні, ахвярнасці. Для студэнтаў пробашчам парафіі Дзмітрыем Пухальскім была арганізавана экскурсія ў архікафедральным касцёле. Арганізатарамі сустрэчы выступілі намеснік дэкана гістарычнага факультэта БДУ Аліна Верамейчык і ксёндз канонік Франц Рудзь.

Содержание коллекции (Отсортировано по Дате поступления в порядке убывания): от 1 до 1 из 1
Предварительный просмотрДата выпускаЗаглавиеАвторы(ы)
IMG_6949.jpg.jpg2-мая-2024Наведванне студэнтамі гістарычнага факультэта Архікафедральнага касцёла імя Найсвяцейшай Дзевы МарыіВайтович С. В.
Содержание коллекции (Отсортировано по Дате поступления в порядке убывания): от 1 до 1 из 1
Подпишитесь на эту коллекцию, чтобы ежедневно получать уведомления по электронной почте о новых поступлениях (для зарегистрированных пользователей) RSS Feed RSS Feed RSS Feed