Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот документ: http://earchives.bsu.by/handle/link/1035

Название документа: Открытие именной аудитории академика Константина Лукашева на географическом факультете БГУ (4 фото)
Описание изображения: Міжнародная навуковая канферэнцыя “Сучасныя праблемы геахіміі, геалогіі і пошукаў радовішчаў карысных выкапняў”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага географа, акадэміка Канстанціна Ігнацьевіча Лукашава, прайшла з 14 па 16 сакавіка на геаграфічным факультэце БДУ. Яна сабрала каля 200 навукоўцаў, спецыялістаў і экспертаў у вобласці геаграфіі, геалогіі, экалагічнай геахіміі і мінералогіі, якія прадстаўляюць розныя універсітэты, галіновыя інстытуты і ўстановы Беларусі, Расіі, Украіны і Германіі. Канферэнцыя распачалася выступленнямі рэктара БДУ прафесара Васіля Стражава, дэкана геаграфічнага факультэта прафесара Івана Пірожніка і ўнука славутага вучонага – дацэнта Алега Лукашова. У рамках форуму адбылося адкрыццё мемарыяльнага кабінета акадэміка К.І. Лукашава. Работа канферэнцыі працягнулася ў секцыях “Экалагічная геалогія і экалагічная геахімія”; “Геалогія і карысныя выкапні”; “Геахімія і мінералогія”, а таксама ў секцыі, прысвечанай дакладам маладых вучоных. Акрамя геаграфічнага факультэта, яны таксама прайшлі ў Інстытуце геахіміі і геафізікі НАН Беларусі. У заключны дзень форуму – 16 сакавіка – яго ўдзельнікі пазнаёміліся з геолага-геамарфалагічнымі асаблівасцямі Мінскага ўзвышша падчас палявой экскурсіі па маршруце Мінск–Раўбічы–Лагойск. Даведка. Канстанцін Ігнацьевіч Лукашаў – доктар геолага-мінералагічных навук (1937), акадэмік АН БССР (1953), заслужаны дзеяч БССР (1967), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1972), атрыманай за адкрыццё і разведку буйных нафтавых радовішчаў Прыпяцкай нафтагазаноснай вобласці. Акадэмік Лукашаў з 1953 г. па 1956 г. з’яўляўся рэктарам БДУ. З 1956 г. па 1969 г. – віцэ-прэзідэнт АН БССР. У 1971–77-х гг. – дырэктар Інстытута геахіміі, чацвярцічнай геалогіі і геахіміі, рацыянальнага выкарыстання і аховы акаляючага асяроддзя. Вынікі навуковай дзейнасці акадэміка К.І. Лукашава адлюстраваны больш чым у 500 навуковых працах, у тым ліку 55-ці манаграфіях і брашурах. За сваю плённую працу Канстанцін Лукашаў быў узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1945, 1966), ордэнам Дружбы народаў (1977) і некалькімі медалямі.
Дата создания: 14-мар-2007
Место создания: Минск:БГУ
Тип документа: Image
Тип документа: Фотография
Язык: ru
Тема: БГУ::РАЗВИТИЕ ИНФРАСТРУКТУРЫ
Располагается в коллекциях:2007.03.14 Открытие именной аудитории академика Константина Лукашева на географическом факультете БГУ

Полный текст документа:
Файл Описание РазмерФормат 
DSC04317.JPGОткрытие именной аудитории академика Константина Лукашева на географическом факультете БГУ831,76 kBJPEGЭскиз
Просмотреть/Открыть
DSC04337.JPGОткрытие именной аудитории академика Константина Лукашева на географическом факультете БГУ835,87 kBJPEGЭскиз
Просмотреть/Открыть
DSC04343.JPGОткрытие именной аудитории академика Константина Лукашева на географическом факультете БГУ827,61 kBJPEGЭскиз
Просмотреть/Открыть
DSC04345.JPGОткрытие именной аудитории академика Константина Лукашева на географическом факультете БГУ816,94 kBJPEGЭскиз
Просмотреть/Открыть


Все документы в архиве защищены авторским правом, все права сохранены.