2007.03.14 Открытие именной аудитории академика Константина Лукашева на географическом факультете БГУ Статистика

Logo

Міжнародная навуковая канферэнцыя “Сучасныя праблемы геахіміі, геалогіі і пошукаў радовішчаў карысных выкапняў”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага географа, акадэміка Канстанціна Ігнацьевіча Лукашава, прайшла з 14 па 16 сакавіка на геаграфічным факультэце БДУ. Яна сабрала каля 200 навукоўцаў, спецыялістаў і экспертаў у вобласці геаграфіі, геалогіі, экалагічнай геахіміі і мінералогіі, якія прадстаўляюць розныя універсітэты, галіновыя інстытуты і ўстановы Беларусі, Расіі, Украіны і Германіі. Канферэнцыя распачалася выступленнямі рэктара БДУ прафесара Васіля Стражава, дэкана геаграфічнага факультэта прафесара Івана Пірожніка і ўнука славутага вучонага – дацэнта Алега Лукашова. У рамках форуму адбылося адкрыццё мемарыяльнага кабінета акадэміка К.І. Лукашава. Работа канферэнцыі працягнулася ў секцыях “Экалагічная геалогія і экалагічная геахімія”; “Геалогія і карысныя выкапні”; “Геахімія і мінералогія”, а таксама ў секцыі, прысвечанай дакладам маладых вучоных. Акрамя геаграфічнага факультэта, яны таксама прайшлі ў Інстытуце геахіміі і геафізікі НАН Беларусі. У заключны дзень форуму – 16 сакавіка – яго ўдзельнікі пазнаёміліся з геолага-геамарфалагічнымі асаблівасцямі Мінскага ўзвышша падчас палявой экскурсіі па маршруце Мінск–Раўбічы–Лагойск. Даведка. Канстанцін Ігнацьевіч Лукашаў – доктар геолага-мінералагічных навук (1937), акадэмік АН БССР (1953), заслужаны дзеяч БССР (1967), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1972), атрыманай за адкрыццё і разведку буйных нафтавых радовішчаў Прыпяцкай нафтагазаноснай вобласці. Акадэмік Лукашаў з 1953 г. па 1956 г. з’яўляўся рэктарам БДУ. З 1956 г. па 1969 г. – віцэ-прэзідэнт АН БССР. У 1971–77-х гг. – дырэктар Інстытута геахіміі, чацвярцічнай геалогіі і геахіміі, рацыянальнага выкарыстання і аховы акаляючага асяроддзя. Вынікі навуковай дзейнасці акадэміка К.І. Лукашава адлюстраваны больш чым у 500 навуковых працах, у тым ліку 55-ці манаграфіях і брашурах. За сваю плённую працу Канстанцін Лукашаў быў узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1945, 1966), ордэнам Дружбы народаў (1977) і некалькімі медалямі.

При полном или частичном использовании материалов ссылка на сайт Электронной библиотеки БГУ (earchives. bsu.by) обязательна.

Содержание коллекции (Отсортировано по Дате поступления в порядке убывания): от 1 до 1 из 1
Предварительный просмотрДата выпускаЗаглавиеАвторы(ы)
DSC04345.JPG.jpg14-мар-2007Открытие именной аудитории академика Константина Лукашева на географическом факультете БГУ (4 фото)-
Содержание коллекции (Отсортировано по Дате поступления в порядке убывания): от 1 до 1 из 1
Подпишитесь на эту коллекцию, чтобы ежедневно получать уведомления по электронной почте о новых поступлениях (для зарегистрированных пользователей) RSS Feed RSS Feed RSS Feed



Дата выпуска