2023.10.06 Рэспубліканскі круглы стол «Археалогія Беларусі каменнага і бронзавага вякоў: сучасны стан і перспектывы даследаванняў» Статистика

Logo
6 кастрычніка 2023 г. на гістарычным факультэце БДУ адбыўся Рэспубліканскі круглы стол “Археалогія Беларусі каменнага і бронзавага вякоў: сучасны стан і перспектывы даследаванняў”, прысвечаны памяці Віктара Сцяпанавіча Абухоўскага (11.10.1973 – 04.10.2007). У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі БДУ, Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. З прывітальным словам выступіла намеснік дэкана па навуковай працы і міжнароднаму супрацоўніцтву Ганна Іванаўна Маскевіч. Яна звярнула ўвагу на важнасць захавання сувязі пакаленняў. Ірына Валянцінаўна Лебедзева, намеснік дэкана па вучэбнай працы і інавацыйным тэхналогіям, падзялілся з прысутнымі ўспамінамі аб В.С. Абухоўскім. Падчас працы круглага стала былі заслуханы даклады, у якіх узгадваліся асноўныя вехі жыцця і дзейнасці вядомага даследчыка. Выступоўцы абмеркавалі найноўшыя даследаванні ў галіне палеаліту, мезаліту, неаліту Беларусі. У падвядзенні вынікаў працы круглага стала прыняў удзел дэкан гістарычнага факультэта Аляксандр Генадзьевіч Каханоўскі. Ён акрэсліў актуальнае становішча і задачы далейшага развіцця ўніверсітэцкай археалогіі. Вялікую цікавасць усіх прысутных выклікала адмыслова падрыхтаваная выстава фотаздымкаў і дакументаў, звязаных з навуковай і вучэбна-метадычнай працай В.С. Абухоўскага.

Содержание коллекции (Отсортировано по Дате поступления в порядке убывания): от 1 до 1 из 1
Предварительный просмотрДата выпускаЗаглавиеАвторы(ы)
IMG_7154.jpg.jpg10-окт-2023Рэспубліканскі круглы стол «Археалогія Беларусі каменнага і бронзавага вякоў: сучасны стан і перспектывы даследаванняў»Вайтович С. В.
Содержание коллекции (Отсортировано по Дате поступления в порядке убывания): от 1 до 1 из 1
Подпишитесь на эту коллекцию, чтобы ежедневно получать уведомления по электронной почте о новых поступлениях (для зарегистрированных пользователей) RSS Feed RSS Feed RSS Feed