Студэнты гістарычнага факультэта БДУ напісалі рэспубліканскую дыктоўку «Гісторыя сведчыць» па тэме Дня народнага адзінства.
У агульнарэспубліканскай акцыі прынялі ўдзел больш за 50 чалавек, сярод іх пісалі дыктоўку студэнты 2 курса, выкладчыкі, супрацоўнікі факультэта.
З прывітальным словам выступіў дэкан Аляксандр Каханоўскі. Аляксандр Генадзьевіч прывітаў удзельнікаў дыктоўкі, адзначыў важнасць Дня народнага адзінства для Рэспублікі Беларусь. Намеснік дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях гістарычнага факультэта Аліна Верамейчык падкрэсліла, што на факультэце запланаваны цэлы цыкл мерапрыемстваў з нагоды дзяржаўнага свята. А Ганна Маскевіч, намеснік дэкана на грамадскіх пачатках па навуковай рабоце і міжнародным супрацоўніцтве, дадала, што студэнты факультэта маюць магчымасць паўдзельнічаць у шэрагу навуковых форумаў, падрыхтаваных ва ўніверсітэцэ з нагоды святкавання Дня народнага адзінства.
Гэты тыдзень для сістэмы адукацыі праходзіць пад дэвізам Дня народнага адзінства.
Collection's Items (Sorted by Submit Date in Descending order): 1 to 1 of 1
Preview | Issue Date | Title | Author(s) |
---|---|---|---|
![]() | 13-Sep-2023 | Рэспубліканская дыктоўка «Гісторыя сведчыць» па тэме Дня народнага адзінства | Вайтович С. В. |
Collection's Items (Sorted by Submit Date in Descending order): 1 to 1 of 1
Subject
Date issued
- 1 2023