2022.10.05-07 Міжнародная навуковая канферэнцыя «Археалогія Беларусі і сумежных тэрыторый: людзі і рэчы»
Статистика
На гістарычным факультэце прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя «Археалогія Беларусі і сумежных тэрыторый: людзі і рэчы».
5 кастрычніка адбылося пленарнае пасяджэнне. З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся дэкан гістарынага факультэта БДУ, доктар гістарычных навук, прафесар Аляксандр Генадзьевіч Каханоўскі. Прагучалі пленарныя даклады галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі, доктара гістарычных навук, прафесара Алены Генадзьеўны Калечыц, дацэнта гістарычнага факультэта БДУ, кандыдата гістарычных навук Аляксандры Уладзіміраўны Вайтовіч, загадчыка аддзела археалогіі Полацкай зямлі і сумежных тэрыторый Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдата гістарычных навук, дацэнта Вадзіма Іосіфавіча Шадыра.
Падчас працы секцый абмеркавалі шырокае кола пытанняў, якія датычыліся археалогіі каменнага і бронзавага вякоў, жалезнага веку, сярэднявечча і постсярэднявечча, падыходаў да аналізу археалагічных артэфактаў. Асобная секцыя была прысвечана абмеркаванню навуковай творчасці маладых даследчыкаў.
На канферэнцыі абмеркавалі звыш 60 вочных, дыстацыйных і завочных дакладаў. Падвялі вынікі канферэнцыі 7 кастрычніка.
Плануецца выданне электроннага зборніку матэрыялаў
Содержание коллекции (Отсортировано по Дате поступления в порядке убывания): от 1 до 1 из 1
Содержание коллекции (Отсортировано по Дате поступления в порядке убывания): от 1 до 1 из 1