У 2021 г. споўнілася 100 гадоў заключэння аднаго з найбольш важных міжнародных дагавораў XX ст. – Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. Гэты дагавор не толькі стаў завяршэннем ваеннага канфлікту паміж РСФСР і Польскай Рэспублікай, але таксама вызначыў межы краін ва ўсходняй частцы Еўропы амаль на два дзесяцігоддзі, зафіксаваў расклад сіл супрацьборствуючых бакоў, заклаў новыя супярэчнасці ў міжнародных адносінах і адыграў важную ролю у лёсах усіх народаў Усходняй і часткова Цэнтральнай Еўропы. Гістарычныя пытанні, звязаныя з Рыжскім мірным дагаворам, вельмі разнастайныя і ахопліваюць перыяд ад Першай сусветнай вайны, да пачатку Другой сусветнай на геаграфічным абшары Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Запрашаем да ўдзелу у канферэнцыі спецыялістаў па розных аспектах гісторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы канца XIX -- першай паловы XX ст.
Collection's Items (Sorted by Submit Date in Descending order): 1 to 5 of 5
Collection's Items (Sorted by Submit Date in Descending order): 1 to 5 of 5
Subject
Date issued
- 5 2021