2019.06.06 Міжнародная навуковая канферэнцыя “Сацыяльныя структуры ў Вялікім Княстве Літоўскім: індывідуальнае і калектыўнае вымярэнне” Статистика

Logo
Канферэнцыя праходзіла на гістарычным факультэце БДУ. Сабрала ўдзельнікаў з розных універсітэцкіх і даследчыцкіх цэнтраў Беларусі (акрамя супрацоўнікаў БДУ, прынялі ўдзел прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы, Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта г. Пінска, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта і Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы), а таксама замежныя госці з Латвіі, Польшчы і Расіі. Пад час канферэнцыі былі закрануты розныя пытанні сацыяльнай гісторыі Беларусі і Вялікага Княства Літоўскага XIV – пачатку ХІХ ст. Увага была нададзена гістарыяграфіі і крыніцам па гісторыі Вялікага Княства, сацыяльным катэгорыям грамадства Беларусі Сярэднявечча і ранняга Новага часу; царкоўным і свецкім уплывам на культуру Усходняй Еўропы. 6 чэрвеня 2019 г. праводзіліся две секцыі. Секцыя “Гістарыяграфія, метадалогія і наратыў Вялікага Княства Літоўскага з пункту гледжання гістарычнай навукі Беларусі ХХІ ст.”, мадэратарамі ў якой выступілі дацэнт гістарычнага факультэта А.М. Латушкін і загадчык навукова-даследчага адзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі А.М. Сцебурака. І секцыя “Палітычны народ, рэгіянальныя эліты і інстытуты ўлады Вялікага Княства Літоўскага XVI–XVII ст.” – мадэратары У.А. Падалінскі і старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат юрыдычных навук Дзербіна Г.В. Пра асаблівасці пошуку крыніц па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага распавяді дацэнт кафедры крыніцазнаўства А.М. Латушкін “Арыгіналы актаў добраахвотнага падпарадкавання ўладароў зямель Усходняй Еўропы вялікім князям літоўскім у XV ст.: архіўны лёс і сучаснае месца захоўвання” і загадчык навукова-даследчага адзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі А.М. Сцебурака “Рукапісныя крыніцы па палітычным і сацыяльна-эканамічным працэсам ў Вялікім Княстве Літоўскім у зборы навукова-даследчага адзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”. Таксама цікавасць выклікаў даклад старшы навуковы супрацоўнік аддзелу нумізматыкі, археалогіі і зброі Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь Р.І. Крыцука “Скарб літоўскіх грыўняў з пад в. Турэйск Шчучынскага раёну з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь” і адказы на пытанні дакладчыка. На закрыцці канферэнцыі былі падведзены вынікі працы канферэнцыі, агучаны прапановы па ўдасканаленні працы па пошуку і апрацоўцы крыніц па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Агучаны прывітальныя лісты з віншаваннем кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў са знакавай датай ў чвэрць стагоддзя працы па вывучэнню, выкладанню і папулярызацыі гісторыі Беларусі Сярэднявечча і ранняга Новага часу. Поруч з вядомымі спецыялістамі ўдзельнічалі і маладыя даследчыкі – магістранты і нават студэнты гістарычнага факультэта БДУ. Іх выступленні і прачытаныя даклады дазваляюць спадзявацца на хуткае падрастанне кваліфікаваных даследчыкаў у галіне беларускай ВКЛістыкі.

Содержание коллекции (Отсортировано по Дате поступления в порядке убывания): от 1 до 5 из 5
Предварительный просмотрДата выпускаЗаглавиеАвторы(ы)
IMG_5521.jpg.jpg6-июн-2019Удзельнікі Міжнароднай навуковай канферэнцыі (13 фота)Вайтович, Сергей Владимирович
IMG_5530.jpg.jpg6-июн-2019Міжнародная навуковая канферэнцыя. Дакладчык А.М. Латушкін, дацэнт кафедры крыніцазнаўства (1 фота)Вайтович, Сергей Владимирович
IMG_5487.jpg.jpg6-июн-2019Удзельнік міжнароднай канфэрэнцыі Варонін В.А., дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў БДУ (1 фота)-
IMG_5444.jpg.jpg6-июн-2019Удзельнік міжнароднай канферэнцыі Цемушаў С.М., дацэнт кафедры гісторыі Расіі (1 фота)Вайтович, Сергей Владимирович
IMG_5319.jpg.jpg6-июн-2019Адкрыцце канферэнцыі. Прывітальнае слова дэкана гістарычнага факультэта А.Г. Каханоўскага (2 фота)Вайтович, Сергей Владимирович
Содержание коллекции (Отсортировано по Дате поступления в порядке убывания): от 1 до 5 из 5
Подпишитесь на эту коллекцию, чтобы ежедневно получать уведомления по электронной почте о новых поступлениях (для зарегистрированных пользователей) RSS Feed RSS Feed RSS Feed