Канферэнцыя была прысвечана сотай гадавіне гістарычных падзей 1917 года, якія прадвызначылі на доўгія гады не толькі шляхі развіцця беларускай дзяржаўнасці, але і лёсы мільёнаў суайчыннікаў. Для абмену поглядамі і навуковай дыскусіі на навуковы форум сабраліся больш 120 вучоных з Беларусі, Расіі, Польшчы, Чэхіі.
Праблемнае поле канферэнцыі ахоплівае шырокі спектр актуальных праблем міждысцыплінарнага пазнання падзей стогадовай даўніны ў гісторыка-сацыяльным, філасофскім, прававым, сацыяльна-эканамічным і метадалагічным вымярэннях.
Адкрыццё канферэнцыі і пленарнае пасяджэнне адбыліся 30 лістапада 2017 г. у гістарычным месцы, дзе ў снежні 1917 г. праводзіліся пасяджэнні Першага Ўсебеларускага з’езда, а пазней мела месца ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае адкрыццю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта – будынку Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Выступленні ўдзельнікаў праходзілі ў 8 секцыях:
- Метадалагічныя праблемы і новыя канцэпцыі ў вывучэнні падзей і наступстваў 1917 г.
- Падзеі 1917 г. і іх наступствы ў грамадска-палітычнай і гісторыка-культурнай рэфлексіі.
- Універсітэт як фундамент нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва.
- Першы Ўсебеларускі з’езд: на шляху да беларускай дзяржаўнасці.
- Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя пераўтварэнні ў Беларусі ва ўмовах рэвалюцыі і ў паслярэвалюцыйны перыяд.
- Змены ў дзяржаўна-прававым становішчы Беларусі ў выніку рэвалюцыйных падзей 1917 г.
- 1917 год: рэгіянальнае вымярэнне
- Метадалагічныя праблемы і новыя падыходы ў вывучэнні беларускай дзяржаўнасці.
Collection's Items (Sorted by Submit Date in Descending order): 1 to 11 of 11
Collection's Items (Sorted by Submit Date in Descending order): 1 to 11 of 11