2018.06.07-08 Міжнародная навуковая канфэрэнцыя "Шляхта Вялікага Княства Літоўскага: палітычныя інтарэсы і сацыяльная актыўнасць (да 60-годдзя з дня нараджэння Паўла Алегавіча Лойкі)" Статистика

Logo
На гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 7-8 чэрвеня 2018 г. адбылася міжнародная канферэнцыя “Шляхта Вялікага Княства Літоўскага: палітычныя інтарэсы і сацыяльная актыўнасць”, прымеркаваная да 60-годдзя з дня нараджэння вядомага даследчыка сацыяльна-палітычнай гісторыі Беларусі эпохі ранняга Новага часу, аўтара-складальніка дапаможнікаў для сярэдняй школы, загадчыка кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў БДУ Паўла Алегавіча Лойкі (1958–2010). Менавіта яго намаганнямі было адноўлена вывучэнне ў Беларусі шляхецкага саслоўя, палітычнай ролі ў жыцці Рэчы Паспалітай, дзяржаўных інстытутаў і ўнутрыпалітычных канфліктаў у Вялікім Княстве Літоўскім на беларускіх землях у XVI–XVII ст. Арганізатары вызначылі некалькі праблемных палей для дыскусіі і прэзентацыі вынікаў індывідуальных даследаванняў. Удзел у канферэнцыі прынялі даследчыкі і прадстаўнікі навуковых і ўніверсітэцкіх асяродкаў з Беларусі, Польшчы, Велікабрытаніі і Украіны. Так сярод удзельнікаў прадстаўлены БДУ, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Вроцлаўскі ўніверсітэт, Універсітэт Абердзіна, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы і Гродзенскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка, прадстаўнікі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Побач з выкладчыкамі і навуковымі супрацоўнікамі, арганізатары прадставілі магчымасць выступіць маладым даследчыкам. Магістранты і студэнты прадставілі свае паведамленні, далучаліся да актыўнага абмеркавання і прэзентацыі сваіх даследчыцкіх праектаў. У працы канферэнцыі прыняло ўдзел больш за паўсотні ўдзельнікаў. Пленарнае паседжанне распачалося з уступнага слова дэкана гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прафесара А.Г. Каханоўскага, які адзначыў ролю П.А. Лойкі ў вывучэнні такой праблемы беларускай гісторыі як дзяржаўнасць і грамадства Вялікага Княства Літоўскага, была агучана ідэя пра ўшанаванне памяці выбітных даследчыкаў на гістарычным факультэце. Слова ўзяў прафесар кафедры гісторыі новага і навейшага часу БДУ і дэкан гістарычнага факультэта 1991–1996 гг. П.А. Шупляк, які распавёў пра праект пераўтварэння кафедры гісторыі БССР ў две кафедры гісторыі Беларусі (старажытнага часу і сярэдніх вякоў, а таксама новага і навейшага часу), які быў рэалізаваны ў 1994 г. і ролю ў ім П.А. Лойкі. Успамінамі пра П.А. Лойку падзяліліся загадчык кафедры гісторыі Расіі А.А. Яноўскі і загадчык цэнтра спецыяльных гістарычных навук і антрапалогіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі В.Ф. Голубеў. У межах пленарнага пасяджэння прагучалі даклады загадчыка кафедры фiласофскiх вучэнняў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта А.І. Лойка “Роля шляхты ў фармiраваннi нацыянальнай фiласофii Льва Сапегі (на выснове твораў П.А. Лойкi)”, дацэнта кафедры гісторыі Расіі гістарычнага факультэта БДУ С.М. Цемушава “Павел Алегавіч Лойка – аўтар падручнікаў па гісторыі Беларусі для сярэдняй школы” і дацэнта кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта БДУ А.Ул. Любага “Беларуская гістарыяграфія Вялікага Княства Літоўскага на мяжы ХХ і ХХІ ст.: стан, страты і здабыткі”. У іх даследчыкі раскрылі ролю П.А. Лойкі ў станаўленне ВКЛістыкі як накірунка айчыннай гістарычнай і грамадска-палітычнай думкі 1990-х гг. Праца канферэнцыі праходзіла два дні ў межах чатырох секцый, якія былі прысвечаны розным аспектам даследаванняў праблемы сацыяльна-палітычнай гісторыі Вялікага Княства. Вынікі канферэнцыі былі падведзены ў аўдыторыі імя Ул. Пічэты на гістарычным факультэце БДУ. Удзельнікі і кіраўнікі секцый выказалі свае ўражанні пра ўзровень дакладаў, адзначылі станоўчыя моманты ў актывізацыі вывучэння эпохі Вялікага Княства Літоўскага ў Беларусі і па-за яе межамі ў канцы ХХ – пачатку ХХІ ст., адзначылі асноўныя надзённыя праблемы ў працы з крыніцамі і тэрміналагічным апаратам у праекцыі на міждысцыплінарны сінтэз у сучаснай гуманістыцы Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Арганізатары выказваюць шчырую падзяку супрацоўнікам факультэта і выкладчыцкаму складу кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў, студэнтам і магістрантам, без якіх арганізацыя прасторы для навуковых дыскуссій папросту была немагчыма. Вялікі дзякуй і рэканструктару Юры Усціновічу за афармленне антуража шляхецкай эпохі Вялікага Княства.

Содержание коллекции (Отсортировано по Дате поступления в порядке убывания): от 1 до 8 из 8
Предварительный просмотрДата выпускаЗаглавиеАвторы(ы)
IMG_6971.JPG.jpg8-июн-2018Удзельнікі міжнароднай канфэрэнцыі (21 фота)Вайтович, Сергей Владимирович
IMG_6855.JPG.jpg7-июн-2018Дацэнт кафедры гісторыі Расіі гістарычнага факультэта БДУ С.М. Цемушаў (1 фота)Вайтович, Сергей Владимирович
IMG_6967.JPG.jpg7-июн-2018Дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта БДУ КазакоЎ Ю.Л. (3 фота)Вайтович, Сергей Владимирович
IMG_6781.JPG.jpg7-июн-2018Загадчык цэнтра спецыяльных гістарычных навук і антрапалогіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі В.Ф. Голубеў (1 фота)Вайтович, Сергей Владимирович
IMG_6930.JPG.jpg7-июн-2018дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта БДУ А.Ул. Любы (5 фота)Вайтович, Сергей Владимирович
IMG_6781.JPG.jpg7-июн-2018Прафесар кафедры гісторыі новага і навейшага часу БДУ і дэкан гістарычнага факультэта 1991–1996 гг. П.А. Шупляк (2 фота)Вайтович, Сергей Владимирович
IMG_6855.JPG.jpg7-июн-2018Дакладчыкі навуковай канферэнцыі (4 фота)Вайтович, Сергей Владимирович
IMG_6855.JPG.jpg7-июн-2018Міжнародная навуковая канферэнцыя “Шляхта Вялікага Княства Літоўскага: палітычныя інтарэсы і сацыяльная актыўнасць” (15 фото)Вайтович, Сергей Владимирович
Содержание коллекции (Отсортировано по Дате поступления в порядке убывания): от 1 до 8 из 8
Подпишитесь на эту коллекцию, чтобы ежедневно получать уведомления по электронной почте о новых поступлениях (для зарегистрированных пользователей) RSS Feed RSS Feed RSS Feed