2018.04.12 Віктарына “Размаўляем па-беларуску” Статистика
12 красавІка адбылася доўгачаканая сустрэча філолагаў і журналістаў на віктарыне "РАЗМАЎЛЯЕМ ПА-БЕЛАРУСКУ" у рамках студэнцкага праекта "КАРАНІ". Рыхтуючыся да турніру волатаў, складальнікі і вядучыя Таццяна Ігнашчанка (матэматычны факультэт) і Фёдар Бянько (хімічны факультэт), удасканалілі віктарыну, дабавілі новыя этапы. Як і прадказвалі, бітва была не з лёгкіх. Спачатку на роўных, потым рэзкі скачок каманды "Вожыкі журфака", затым даганялкі. Дзяўчаты з каманды "Мы - філалагіні" праявілі характар і выдатнае валоданне мовай, але да перамогі ім не хапіла некалькі балаў. Таму на гэты раз віншуем каманду інстытута журналістыкі! Эстафету пераможцаў ім перадала каманда гістарычнага факультэта. Гісторыкі з цікавасцю сачылі за гульнёй і павіншавалі сваіх паслядоўнікаў.
Пры поўным або частковым выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт Электроннай бібліятэкі БДУ (earchives.bsu.by) абавязковая.
Предварительный просмотр | Дата выпуска | Заглавие | Авторы(ы) |
---|---|---|---|
12-апр-2018 | Віктарына “Размаўляем па-беларуску” (37 фота) | Іван Цвірко |
Дата выпуска
- 1 2018