Please use this identifier to cite or link to this item:
https://earchives.bsu.by/handle/link/338
Название документа: | Дзень роднай мовы ў Інстытуце журналістыкі |
Описание изображения: | Для Інстытута журналістыкі БДУ Дзень роднай мовы – сапраўднае свята, якое ўжо чатыры гады запар студэнцкі актыў арганізоўвае разам з выкладчыкамі. У праграме ёсць традыцыйныя сустрэчы, забаўляльныя акцыі, вясёлыя віктарыны і гульні, а таксама вечарына, і штогод дадаюцца новыя мерапрыемствы, якія спрыяюць разрастанню дня роднай мовы амаль у тыдзень. Свята 21 лютага сустрэлі ранішняй акцыяй у фармаце freehugs “Беларуская мова перадаецца праз абдымкі”. Толькі ўявіце сабе: на гадзінніку 8:00, засяроджаных выкладчыкаў і сонных студэнтаў, якія ледзь расплюшчылі вочы перад першай парай, сустракалі бадзёрыя “абдымальшчыкі”, дарылі зарад пазітыву і ладзілі фотасесію з падушкай – сёлетнім журфакаўскім сімвалам беларускай мовы. Розныя эмоцыі чыталіся на тварах нечакана абнятых людзей: адны здзіўляліся, іншыя – усміхаліся, хтосьці –яшчэ мацней абдымаў. За круглым сталом студэнты і выпускнікі журфака расказвалі “Як быць беларускамоўным”. Галоўнае паводзіць сябе натуральна, лічаць яны, бо мова – гэта найперш сродак, з дапамогай якога людзі камунікуюць. Зацікавіла гісторыя знаёмства, вяселля і сумеснага жыцця беларускамоўнай сям’і Янкі Рабянкова і Ганны Шыбут, студэнткі журфака. Беларускай мовай яны карыстаюцца ва ўсіх сферах жыцця: нават сварацца па-беларуску. На стэндапе ад выкладчыкаў “Лад жыцця” яблыку не было дзе ўпасці: так многа сабралася ахвотных паслухаць любімых педагогаў і задаць ім пытанні, якія немагчыма задаць на занятках. Паралельна студэнцкай ініцыятыве адбываліся мерапрыемствы, арганізаваныя выкладчыкамі кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук, прафесара Віктара Іўчанкава. Смачная, у прамым сэнсе слова, вечарына завяршыла свята ў Інстытуце журналістыкі. Студэнты частаваліся дранікамі і квасам, спявалі, танчылі, гулялі разам з сябрамі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства, і проста “адрываліся” пад гурт “AMAROKA”. |
Дата создания: | 21-Feb-2014 |
Место создания: | Минск: БГУ |
Тип документа: | Image |
Тип документа: | Фотография |
Язык: | bel |
Тема: | БГУ::КУЛЬТУРА |
Appears in Collections: | 2014.02.21 Дзень роднай мовы ў Інстытуце журналістыкі |
Files in This Item:
File | Description | Size | Format | |
---|---|---|---|---|
IMG_1049.JPG | 5,36 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_1055.JPG | 4,66 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_1125.JPG | 4,58 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_1189.JPG | 4,91 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_1236.JPG | 3,52 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_1509.jpg | 152,98 kB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_1510.jpg | 143,29 kB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_1510+.jpg | 115,1 kB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_1599.JPG | 4,98 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_1655.JPG | 3,47 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_1866.JPG | 5,04 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_1890.JPG | 3,98 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_1909.JPG | 5,37 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
IMG_1978.JPG | 3,92 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
Аксана Бязлепкіна (2).JPG | 3,94 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
гурт “AMAROKA”..JPG | 4,66 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
Каўтанюк В.В.JPG | 4,91 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
Марыя Мароз.JPG | 4,01 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
Т.М.Прановіч.JPG | 5,39 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
Федар Валянцінавіч Драбеня.JPG | 5,18 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
Янка Рабянкоў і Ганна Шыбут.JPG | 3,86 MB | JPEG | ![]() View/Open | |
Янка Рабянкоў і Ганна Шыбут.JPG | 3,86 MB | JPEG | ![]() View/Open |
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.