2006.09.03 Дзень беларускага пісьменства Collection home page

Logo

3 верасня ў Паставах на Віцебшчыне адбылося ўрачыстае свята Яе Вялікасці Кнігі — Дзень беларускага пісьменства. У Паставы прыбыло больш за 10 тысяч удзельнікаў свята і гасцей з Масквы, Літвы, Латвіі, Украіны, В'етнама, Балгарыі, Сербіі, Казахстана, Індыі, Малдовы, а таксама з усіх куткоў Беларусі. Удзел ва ўрачыстасцях прынялі прадстаўнікі ўлады, духавенства, выдаўцы, навукоўцы, пісьменнікі, журналісты, студэнты і школьнікі, артысты. Універсітэцкую кнігу на свяце прадставілі Упраўленне рэдакцыйна-выдавецкай работы БДУ і РУП “Выдавецкі цэнтр БДУ”. Кнігі выдавецтва (а гэта курсы лекцый, вучэбныя дапаможнікі, падручнікі, вучэбна-метадычныя комплексы, даведнікі і манаграфіі) былі размешчаны ў экспазіцыі тэматычнай пляцоўкі “Шлях да ведаў”, а таксама павільёна “Кнігі Беларусі: сучасны стан” і мелі вялікі поспех у наведвальнікаў. З вялікім уздымам прайшлі прэзентацыі новых кніг, а таксама віктарына “Мой універсітэт”. Каштоўнай аздобай свята пісьменства, яркай асаблівай яго фарбай, было выступленне народнага ансамбля БДУ “Тутэйшая шляхта”. У наступным годзе Дзень беларускага пісьменства будзе адзначацца ўжо ў старажытным Шклове.

При полном или частичном использовании материалов ссылка на сайт Электронной библиотеки БГУ (earchives. bsu.by) обязательна.

Collection's Items (Sorted by Submit Date in Descending order): 1 to 1 of 1
PreviewIssue DateTitleAuthor(s)
22.jpg.jpg3-Sep-2006Дзень беларускага пісьменства (10 фото)-
Collection's Items (Sorted by Submit Date in Descending order): 1 to 1 of 1
Subscribe to this collection to receive daily e-mail notification of new additions RSS Feed RSS Feed RSS Feed