2016.04.22 Библионочь-2016 Статистика

Logo

22.04.2016 Фундаментальная бібліятэка БДУ у ліку чатырох бібліятэк сталіцы узяла ўдзел у міжнароднай акцыі Бібліяноч-2016. Фундаментальная бібліятэка адчыніла свае дзверы для аматараў дакументальнага кіно, нацыянальнай культуры, літаратуры і нацыянальнай кухні. Наша тэматычная пляцоўка называлася «СУЧАСНЫ ДАКУМЕНТАЛЬНЫ ЭКРАН: СМАЧНЫЯ ГІСТОРЫІ» Мы разам глядзелі фільмы дакументальнай стужкі «Гісторыя беларускай страўні», знятай рэжысёрам Аляксеем Раковічам паводле кнігі Алеся Белага «Наша страва», сустрэліся са стваральнікамі фільма: з прадзюсерам Юрыем Ігрушай і рэжысерам Аляксеем Раковічам. Знаўцы традыцый нацыянальнай кухні беларусаў разгадвалі крыжаванку, удзельнічалі ў тэматычным квэсце, конкурсах, віктарынах і іншых інтэлектуальных забавах. Найбольш спрытныя і хуткія змагаліся на пляцоўцы для ігрышч - гаспадары прапанавалі традыцыйныя беларускія народныя гульні. Тыя, хто жадаў палепшыць моўную практыку – гулялі ў настолку "МОВА". Перамога ў кожным конкурсе ці спаборніцтве аплачвалася арыгінальнымі грашыма. Самыя актыўныя і эрудзіраваныя ўдзельнікі, якія назбіралі большую колькасць нашай арыгінальнай валюты – напрыканцы вечара атрымалі дыск з запісам фільма «Гісторыя беларускай страўні» з аўтографамі рэжысера і прадзюсера. На працягу вечара гучалі самыя смачныя ўрыўкі з літаратурных твораў Уладзіміра Караткевіча, Пімена Панчанкі, складальніка “энцыклапедыі сялянскага жыцця” Якуба Коласа, Адама Міцкевіча ў выкананні студэнтаў БДУ, удзельнікаў клуба аматараў мастацкага слова “КЛУмБа”. Падчас “Адкрытага мікрафона” кожны ўдзельнік “Бібліяночы” мог прачытаць свае ўласныя “смачныя гісторыі”. Для тых, хто жадаў зрабіць фота ці сэлфі ў нацыянальным стылі - працавала тэматычная фотазона. Эксперт беларускай кухні, кухар і гісторык кулінарыі Алена Мікульчык прэзентавала сваю новую кнігу "Лучшие блюда белорусской кухни". Актыўнічалі ўдзельнікі “Бібіяночы” падчас правядзення майстар-класа па прыгатаванні ЦУКЕРАК… З БУЛЬБЫ!!! Так, менавіта цукерак і менавіта з бульбы!!! Па аўтарскім рэцэпце Алены Мікульчык! Кожны мог праявіць сябе, як знаўца гісторыі паходжання страў беларускай кухні, адказаць на пытанні інтэрактыўнай віктарыны і атрымаць маляўнічыя паштоўкі з рэцэптамі страў ад Алены.

При полном или частичном использовании материала ссылка на сайт Электронной библиотеки (earchives.bsu.by)обязательна.

Содержание коллекции (Отсортировано по Дате поступления в порядке убывания): от 1 до 1 из 1
Предварительный просмотрДата выпускаЗаглавиеАвторы(ы)
IMG_9405.JPG.jpg22-апр-20162016.04.22 Библионочь-2016-
Содержание коллекции (Отсортировано по Дате поступления в порядке убывания): от 1 до 1 из 1
Подпишитесь на эту коллекцию, чтобы ежедневно получать уведомления по электронной почте о новых поступлениях (для зарегистрированных пользователей) RSS Feed RSS Feed RSS Feed