2009.10.01 Открытие кабинета немецкой филологии на филфаке БГУ Collection home page

Logo

Кабінет нямецкай філалогіі адкрыўся 1 кастрычніка ў 11.00 на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта). Гэтае мерапрыемства пройдзе ў рамках даўгачаснай акцыі "Тыдні Германіі–2009", якую праводзіць у верасні-лістападзе ў нашай краіне пасольства ФРГ у Мінску. На адкрыцці кабінета нямецкай філалогіі выступілі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Германіі ў Беларусі доктар Гебхардт Вайс, рэктар БДУ акадэмік НАН Беларусі Сяргей Абламейка, дэкан філфака прафесар Іван Роўда і іншыя афіцыйныя асобы. Новы кабінет абсталяваны мультымедыйнай тэхнікай, падручнікамі, слоўнікамі, кнігамі і стане навучальна-метадычным цэнтрам па вывучэнні нямецкай мовы, пашырыўшы да 9 лік падобных структур на філфаку. Цяпер тут ужо дзейнічаюць: кабінеты беларускай, рускай, чэшскай і славацкай, украінскай, польскай, італьянскай, кітайскай філалогіі і цэнтр турэцкай культуры. Дарэчы, дадзенае мерапрыемства не адзінае ў Белдзяржуніверсітэце, запланаванае ў рамках Тыдняў Германіі. 29 верасня на факультэце міжнародных адносін прайшлў Дзень Германіі ў БДУ, падчас якога былі прадстаўленыя даклады, прэзентацыі матэрыялаў па найноўшай гісторыі гэтай краіны, фільмы.

При полном или частичном использовании материалов ссылка на сайт Электронной библиотеки БГУ (earchives. bsu.by) обязательна.

Collection's Items (Sorted by Submit Date in Descending order): 1 to 1 of 1
PreviewIssue DateTitleAuthor(s)
IMG_5286.JPG.jpg1-Oct-2009Открытие кабинета немецкой филологии на филфаке БГУ (7 фото)-
Collection's Items (Sorted by Submit Date in Descending order): 1 to 1 of 1
Subscribe to this collection to receive daily e-mail notification of new additions RSS Feed RSS Feed RSS Feed