2009.04.08-11 Разработки БГУ на VIETNAM EXPO-2009 Статистика

Logo

На пачатку красавіка БДУ прыняў удзел у XIX В’етнамскім міжнародным прамысловым кірмашы VIETNAM EXPO-2009, які з’яўляецца найбуйнейшай шматгаліновай выставай у Паўднёва-Усходняй Азіі. У экспазіцыю БДУ ўвайшлі распрацоўкі ў галіне нафтаразведкі і нафтаздабычы, сельскай гаспадаркі, металаапрацоўкі, прыборабудавання, экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама адукацыйныя паслугі. За кароткі прамежак часу наша дэлегацыя на чале з першым прарэктарам Міхаілам Жураўковым правяла шэраг перамоў і падпісала некалькі дакументаў з в’етнамскімі ВНУ. Сярод іх Пратаколы аб намерах з Інстытутам сельскагаспадарчай генетыкі і з В’етнамскім марскім універсітэтам, Мемарандум аб узаемаразуменні з Універсітэтам знешняга гандлю В’етнама, а таксама Пагадненне аб супрацоўніцтве ў ядзернай энергетыцы з Энергетычным універсітэтам Ханоя і Дамова аб супрацоўніцтве з Ханойскім універсітэтам, разлічаная на пяць гадоў. Акрамя таго, адбыліся сустрэчы з прадстаўнікамі іншых в’етнамскіх ВНУ, у Міністэрстве адукацыі і Міністэрстве навукі і тэхналогій СРВ. Галоўны інтарэс в’етнамскіх партнёраў, па словах прарэктара па эканоміцы і інвестыцыях БДУ Уладзіміра Панарадава, быў скіраваны на падрыхтоўку спецыялістаў, удзел у англамоўных адукацыйных праграмах, а таксама на сумесныя навуковыя распрацоўкі (напрыклад, лабараторны комплекс па фізіцы, сучасныя матэрыялы і тэхналогіі для транспартнай сферы). Як вядома, у часы Савецкага Саюза БДУ лічыўся базавай ВНУ па навучанні в’етнамскіх спецыялістаў. Многія з іх з’яўляюцца зараз кіраўнікамі ўстаноў адукацыі і нават органаў улады гэтай краіны і ахвотна кантактуюць з сваёй “другой радзімай”. І гэтую спрыяльную сітуацыю, лічыць Уладзімір Васільевіч, трэба скарыстоўваць. Даведка У 2008/2009 навучальным годзе ў БДУ навучаецца 45 грамадзян В’етнама. Асноўным нашым партнёрам з’яўляецца Універсітэт горада Гуэ. Для пашырэння супрацоўніцтва з гэтай краінай у сакавіку 2008 г. падпісана дамова з В’етнамскім нацыянальным універсітэтам у Ханоі. У чэрвені 2008 г. БДУ наведала дэлегацыя Дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта імя Ле Куі Дон, у выніку быў падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні.

При полном или частичном использовании материалов ссылка на сайт Электронной библиотеки БГУ (earchives. bsu.by) обязательна.

Содержание коллекции (Отсортировано по Дате поступления в порядке убывания): от 1 до 1 из 1
Предварительный просмотрДата выпускаЗаглавиеАвторы(ы)
DSC04816.JPG.jpg8-апр-2009Разработки БГУ на VIETNAM EXPO-2009 (4 фото)-
Содержание коллекции (Отсортировано по Дате поступления в порядке убывания): от 1 до 1 из 1
Подпишитесь на эту коллекцию, чтобы ежедневно получать уведомления по электронной почте о новых поступлениях (для зарегистрированных пользователей) RSS Feed RSS Feed RSS Feed