2009.04.08 Открытие программы переподготовки в Институте журналистики по специальности "Средства массовой информации" Статистика
У Інстытуце журналістыкі з красавіка пачалася знакавая перападрыхтоўка слухачоў з няпрофільнай вышэйшай адукацыяй па спецыяльнасці “Сродкі масавай інфармацыі”. Менавіта з гэтай мэтай год назад факультэт журналістыкі і быў ператвораны ў інстытут, у структуры якога з’явілася яшчэ адно падраздзяленне – факультэт павышэння кваліфікацыі журналісцкіх кадраў (ФПКЖК). Яго задачай стане маштабнае перанавучанне супрацоўнікаў СМІ, што не маюць спецыяльнай журналісцкай адукацыі і якія, як напісала агенцтва БЕЛТА, “у выніку абставін і прафесійнай кампетэнцыі запатрабаваныя ў газетах, часопісах, на тэлебачанні і радыё”. Курсы рознага профілю арганізоўваліся журфакам і раней. У перайначаным і дапоўненым выглядзе яны працуюць і зараз. Але асновай функцыянавання новага факультэта цяпер стане завочная двухгадовая праграма перападрыхтоўкі, зацверджаная Міністэрствам адукацыі краіны, да рэалізацыі якой будуць прыцягнутыя найлепшыя выкладчыкі. Навучанне, дарэчы, на платнай аснове. У адкрыцці ўзялі ўдзел кіраўнікі вядучых рэспубліканскіх друкаваных выданняў, інфармагенцтваў, а таксама прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
При полном или частичном использовании материалов ссылка на сайт Электронной библиотеки БГУ (earchives. bsu.by) обязательна.
Предварительный просмотр | Дата выпуска | Заглавие | Авторы(ы) |
---|---|---|---|
![]() | 8-апр-2009 | Открытие программы переподготовки в Институте журналистики по специальности "Средства массовой информации" (8 фото) | - |
Дата выпуска
- 1 2009