2009.04.21 Литературно-музыкальная композиция "Ты говоришь, я не знаю войны ..." Статистика

Logo

У перадваенныя гады ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, які меў шэсць факультэтаў і 33 кафедры, навучаліся 1337 студэнтаў і працавала паўтары сотні выкладчыкаў. Калі фашысцкая Германія напала на Савецкі Саюз, 450 з іх узялі ў рукі зброю. Яны ваявалі на розных франтах, у партызанскіх атрадах і ў падполлі. Многія за свае ратныя подзвігі атрымалі баявыя ўзнагароды, а 12 выкладчыкаў і студэнтаў былі ўдастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. З ушанавання памяці ўсіх загінуўшых і пачалася літаратурна-музычная кампазіцыя, абазначаная радком народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча “Ты кажаш, я не ведаю вайны...” , якую наладзілі на філалагічным факультэце напярэдадні Дня Перамогі Фундаментальная бібліятэка, Савет жанчын і кафедра беларускай мовы БДУ. Зрэшты, менавіта яны сталі і арганізатарамі конкурсу на лепшае сачыненне сярод студэнтаў пад гэткім самым дэвізам. Прытым праводзіўся ён не толькі на філфаку, аб чым засведчылі і яго пераможцы, узнагароды якім уручыў намеснік дэкана філфака Сяргей Важнік. Сярод узнагароджаных, у тым ліку і грашовымі прэміямі, - Дзіяна Ермакова, Настасся Мігно, Галіна Шчэкала, Святлана Гайдук, Настасся Баярскіх, Надзея Андрэюк, Кацярына Бабака, Настасся Албут, Аляксандр Грыбаўскі– усяго дзевяць чалавек. У імпрэзе “Ты кажаш, я не ведаю вайны...” таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі розных факультэтаў: апроч гаспадароў-філолагаў, спявалі песні ваенных часоў і чыталі вершы вядомых паэтаў і ўласныя студэнты фізічнага, геаграфічнага, біялагічнага факультэтаў, факультэтаў радыёфізікі і міжнародных адносін, Інстытута журналістыкі і Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій. Цёпла быў сустрэты на гэтым свяце і даўні сябар Фундаментальнай бібліятэкі БДУ, які ўжо неаднаразова прымаў удзел у наладжаных ёй мерапрыемствах, загадчык аддзела прозы часопіса “Полымя” Анатоль Зэкаў. Але калі дагэтуль яго ведалі ва універсітэце пераважна як лірыка і парадыста, то цяпер пачулі і як аўтара патрыятычных вершаў – менавіта яны склалі буклет “Сны з вайны”, які паэт выдаў напярэдадні Дня Перамогі і 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

При полном или частичном использовании материалов ссылка на сайт Электронной библиотеки БГУ (earchives. bsu.by) обязательна.

Содержание коллекции (Отсортировано по Дате поступления в порядке убывания): от 1 до 1 из 1
Предварительный просмотрДата выпускаЗаглавиеАвторы(ы)
IMG_0603.jpg.jpg21-апр-2009Литературно-музыкальная композиция "Ты говоришь, я не знаю войны ..." (13 фото)-
Содержание коллекции (Отсортировано по Дате поступления в порядке убывания): от 1 до 1 из 1
Подпишитесь на эту коллекцию, чтобы ежедневно получать уведомления по электронной почте о новых поступлениях (для зарегистрированных пользователей) RSS Feed RSS Feed RSS Feed



Дата выпуска