Выстава «Жанчыны БДУ», арганізаваная Саюзам жанчын БДУ і прымеркаваная да Дня нараджэння ўніверсітэта, адкрылася 28 кастрычніка ў фундаментальнай бібліятэцы . Гэта першы крок вялікага праекта, вынікам якога будзе выданне аднайменнай кнігі. Кнігі, альбомы, буклеты, інфармацыйныя лісты распавядаюць наведавальнікам аб гісторыі БДУ і яго сучасным стане, а таксама аб навуковай і педагагічнай дзейнасці жанчын – дактароў навук, прафесароў, загадчыкаў кафедрамі, кіраўнікоў падраздзяленняў – членаў Саюза жанчын БДУ. Сімвалічнае развіццё ўстановы ўмоўна адлюстравана пячатнай машынкай і сучасным ноўтбукам, што дапаўняюцца па-майстэрску ўладкаванымі стэндамі з чорна-белымі фотаздымкамі ўніверсітэцкага летапісу, а таксама каляровымі фотаздымкамі жанчын, лёсы якіх непарыўна звязаны з універсітэтам і дзейнасцю ў СЖ. З віншаваннямі звярнуўся да прысутных рэктар акадэмік Сяргей Абламейка, які адзначыў важнасць працы жанчын, чыімі рукамі і розумам штодня робіцца прыгожае не толькі ў сям’ях і ў грамадстве, але таксама і ў навуцы. Пра дзейнасць ГА «Саюза жанчын БДУ» і пра экспазіцыю рассказала старшыня СЖ Ірына Казакова. Асаблівую ўвагу Ірына Валер’еўна звярнула на ролю жанчыны-педагога ў выхаванні студэнта як грамадзяніна Беларусі. З вялікай цікавасцю моладзь, а таксама ўсе прысутныя выслухалі выступленні Жаны Некрашэвіч-Кароткай, Ядвігі Яловічавай, Лідзіі Максімавай, Таццяны Вараб’ёвай, Наталлі Няпеўнай, Эмы Маліноўскай і Ірыны Калачовай, якія падзяліліся сваімі навуковымі інтарэсамі і вопытам, звязаным з працай у любімай альма-матар.
При полном или частичном использовании материалов ссылка на сайт Электронной библиотеки БГУ (earchives. bsu.by) обязательна.
Collection's Items (Sorted by Submit Date in Descending order): 1 to 1 of 1
Preview | Issue Date | Title | Author(s) |
---|---|---|---|
![]() | 28-Oct-2015 | Выставка «Женщины БГУ» (17 фото) | - |
Collection's Items (Sorted by Submit Date in Descending order): 1 to 1 of 1
Subject
Date issued
- 1 2015