2023.04.18 Міжнародны дзень помнікаў і памятных мясцін Статистика

Logo
Да Міжнароднага дня помнікаў і памятных мясцін 12.04.2023 г. студэнты-музеязнаўцы гістарычнага факультэта БДУ наведалі Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей. Удзельнікі студэнцкага навуковага гуртка "Museum" наведалі экспазіцыю Старога замка. Там студэнты пазнаёміліся з сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі ў музейнай справе і ўнікальнымі артэфактамі матэрыяльнай культуры. Сакрэтамі стварэння экспазіцыі падзяліўся загадчык аддзела навейшай гісторыі А. Ф. Вашкевіч. Акрамя таго, кожны са студэнтаў паспрабаваў свае сілы ў правядзенні гарадской экскурсіі. Няпростая задача паказаць адметнасці архітэктуры, тэхналагічныя прыёмы, асаблівасці матэрыялаў і ўтрымаць увагу слухачоў. Па выніках галасавання ўдзельнікаў семінара лепшым знаўцам матэрыяльнай культуры і лепшым экскурсаводам падарожжа быў абраны Павел Шулякоўскі! Ён атрымаў ад ДУ "Нацыянальнае агенцтва па турызме" і гуртка "Museum" памятны і карысны для падарожжаў сувенір.

Содержание коллекции (Отсортировано по Дате поступления в порядке убывания): от 1 до 1 из 1
Предварительный просмотрДата выпускаЗаглавиеАвторы(ы)
изображение_viber_2023-04-18_10-11-11-210-2.jpg.jpg18-апр-2023Міжнародны дзень помнікаў і памятных мясцін-
Содержание коллекции (Отсортировано по Дате поступления в порядке убывания): от 1 до 1 из 1
Подпишитесь на эту коллекцию, чтобы ежедневно получать уведомления по электронной почте о новых поступлениях (для зарегистрированных пользователей) RSS Feed RSS Feed RSS Feed