2013.02.21 Тыдзень роднай мовы ў БДУ Статистика

Logo

У чацвер 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы адбылося адкрыццё Тыдня беларускай мовы з удзелам рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, акадэміка С.У. Абламейкі. Да ўдзелу былі запрошаны старшыня Міжнароднага камітэта славістаў, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.А. Лукашанец, паэт Л. Дранько-Майсюк, ансамбль цымбалістаў УА “Гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі”. Была прапанавана літаратурна-музычная кампазіцыя “І наша мова – з-пад крыла душы…”, у якой адлюстраваны гістарычныя і лёсавызначальныя этапы развіцця беларускай мовы, роля беларускіх пісьменнікаў і навукоўцаў у яе станаўленні (беларуская мова ў асобах і датах). Прачытаны вершы вядомых беларускіх пісьменнікаў, уласныя вершы студэнтаў, прысвечаныя роднай мове, праінсцэніраваны ўрыўкі з твораў мастацкай літаратуры, выкананы песні на вершы вядомых беларускіх паэтаў. У мерапрыемстве ўдзельнічалі студэнты філалагічнага і іншых факультэтаў. Наступны дзень на філфаку быў прысвечаны гісторыі Беларусі вачыма мастака. Да ўдзелу быў запрошаны Я. Мяльніцкі, гід-экскурсавод, мастак-аматар, які прэзентаваў аўтарскія мастацкія карты з выявамі этнічнай Беларусі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай і Еўропы ў XIV—XVIII стст., а таксама прадставіў уласныя графічныя ілюстрацыі да аповесці Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”. У панядзелак 25 лютага адбылася інтэлектуальна-пазнавальная гульня з удзелам студэнтаў 1 курсаў спецыяльнасцей “Беларуская філалогія” і “Славянская філалогія”. Яны прынялі ўдзел у рэкламным, вітальным, паэтычным, граматычным, крэатыўным, песенным і іншых конкурсах. На наступны дзень адбылася сустрэча з вядучымі беларускамоўнымі даследчыкамі і выкладчыкамі ВНУ па праблемах ужывання беларускай мовы пры выкладанні вучэбных дысцыплін і стварэння вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў спецыяльнасцей прыродазнаўчага профілю. Прынялі ўдзел В.Я. Сідаровіч, доктар біялагічных навук, прафесар кафедры заалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта; Я.М. Сцепановіч, доктар біялагічных навук, прафесар кафедры агульнай біялогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта; Ю.С. Гецэвіч, кандыдат тэхнічных навук, в.а. загадчыка лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

При полном или частичном использовании материалов ссылка на сайт Электронной библиотеки БГУ (earchives. bsu.by) обязательна.

Содержание коллекции (Отсортировано по Дате поступления в порядке убывания): от 1 до 1 из 1
Предварительный просмотрДата выпускаЗаглавиеАвторы(ы)
IMG_5918.jpg.jpg21-фев-2013Тыдзень роднай мовы ў БДУ (22 фото)-
Содержание коллекции (Отсортировано по Дате поступления в порядке убывания): от 1 до 1 из 1
Подпишитесь на эту коллекцию, чтобы ежедневно получать уведомления по электронной почте о новых поступлениях (для зарегистрированных пользователей) RSS Feed RSS Feed RSS Feed



Дата выпуска