2019.03.20 Паэтычны спектакль «Як жыць - дык жыць для Беларусі” у Фундаментальнай бібліятэцы. Статистика

Logo

20 сакавіка 2019 г. ў навуковай зале бібліятэкі прайшоў паэтычны спектакль «Як жыць - дык жыць для Беларусі”, які клумбаўцы (члены клуба аматараў мастацкага слова "КЛУмБа" пры ФБ БГУ) прадставілі сваім гледачам напярэдадні сусветнага Дня паэзіі.
Дзякуючы Аліне Цвірко , Ірыне Івашка, Кацярыне Тарасавай, Марыі Пятрэнка, Георгію Пялюгіну і Ягору Няжданаву слухачы пранікліся думкамі, вершамі, зігзагамі лёсу выдатных беларускіх літаратараў той страшнай міжваеннай пары, калі жыццё чалавека нічога не каштавала.
Палымяныя паэтычныя радкі Алеся Дудара, Міхася Чарота, Юлія Таўбіна, Ларысы Геніюш, Ніны Арсенневай, Тодара Кляшторнага, адданых барацьбітаў за справу нацыянальнага адраджэння, прызывалі любіць жыццё і нашу родную Беларусь.
Ягор Барзілаў падрыхтаваў песню на верш Юлія Таўбіна і музыку Лявона Вольскага "Ты помніш", і пад акампанемент гітары ўдала выканаў яе разам з сябрамі.
Супрацоўніца бібліятэкі, актыўны сябра "КЛУмБы", Марына Янаўна Курэйчык распавяла пра рэпрэсіраванага дырэктара бібліятэкі Мікалая Макаравіча Гуткоўскага, які кіраваў бібліятэкаю ў 1934-1937гг. і быў растраляны ў 1938 годзе. Яна ж звярнула ўвагу ўдзельнікаў мерапрыемства да вельмі цікавай выставы, галоўную частку якой склалі прыжыццёвыя выданні рэпрэсаваных беларускіх паэтаў і кнігі, вернутыя з спецхрана.
Галоўным госцем вечара стала даследчык і выдатная беларуская пісьменніца Ганна Севярынец, якая прынесла з сабой цікавыя архіўныя матэрыялы і рукапісы сяброў літаратурнага аб'яднання "Маладняк". Удзельнікаў спектакля яна назвала сваімі аднадумцамі і выказала спадзяванне на далейшае сяброўства з клубам аматараў мастацкага слова "КЛУмБа".
Ідэя паэтычнага спектакля "Як жыць - дык жыць для Беларусі ... " і яго сцэнарый належаць Аляксандру Паршанкову, студэнту гістарычнага факультэта БДУ.

При полном или частичном использовании материалов ссылка на сайт Электронного архива БГУ (www.earchives.bsu.by) обязательна

Содержание коллекции (Отсортировано по Дате поступления в порядке убывания): от 1 до 1 из 1
Предварительный просмотрДата выпускаЗаглавиеАвторы(ы)
Паэтычны спектакль20.jpg.jpg20-мар-2019Паэтычны спектакль «Як жыць - дык жыць для Беларусі” у Фундаментальнай бібліятэцы (20 фота)Міхнюк, Ганна
Содержание коллекции (Отсортировано по Дате поступления в порядке убывания): от 1 до 1 из 1
Подпишитесь на эту коллекцию, чтобы ежедневно получать уведомления по электронной почте о новых поступлениях (для зарегистрированных пользователей) RSS Feed RSS Feed RSS Feed