Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот документ: https://earchives.bsu.by/handle/link/1499

Название документа: Семинар Университетской сети Центральной европейской инициативы (9 фото)
Описание изображения: БДУ з’яўляецца нацыянальным каардынатарам Універсітэцкай сеткі Цэнтральнай еўрапейскай ініцыятывы (CEI). А значыць, тыя беларускія ВНУ, якія жадаюць наладзіць супрацоўніцтва з іншымі еўрапейскімі ВНУ і атрымаць на яго фінансаванне ад СЕІ, могуць звяртацца з усімі пытаннямі ў наш універсітэт. Пра развіццё супрацоўніцтва паміж ВНУ ў рамках Універсітэцкай сеткі СЕІ вялася гаворка на адмысловым інфармацыйна-метадычным семінары, які прайшоў 27 кастрычніка ў рэктараце БДУ. Універсітэцкая сетка з’яўляецца ўнёскам СЕІ ў вышэйшую адукацыю, які мусіць узмацніць супрацоўніцтва паміж ВНУ краін, што ўваходзяць у гэтую сетку. Зараз такіх краін 18, прытым толькі палова з іх уваходзіць у Еўразвяз. Прынцып, пакладзены ў аснову функцыявання сеткі, – мабільнасць студэнтаў і выкладчыкаў. Гэтая мабільнасць абумоўлена ажыццяўленнем сумесных праграм (Joint Programmes, JPs) і падтрымліваецца фінансава. Сумесныя праграмы ўключаюць паслядыпломную падрыхтоўку (магістрантаў і аспірантаў, у еўрапейскім эквіваленце Master’s courses, PhD programmes), летнія школы, семінары і майстэрні. Ідэя ўтварэння сеткі ўзнікла падчас сустрэчы кіраўнікоў урада СЕІ ў Трыесце (лістапад 2001), фундатарскі блок быў распрацаваны на два гады пазней – і афіцыйна сетка пачала дзейнічаць у 2004 г. Кіраўніцтва БДУ (у асобе першага прарэктара Міхаіла Жураўкова) і Міністэрства замежных спраў краіны (у асобе дарадцы Галоўнага кіраўніцтва Еўропы МУС РБ Андрэя Кожана) заахвочвалі прысутных на семінары выкладчыкаў і прадстаўнікоў розных беларускіх ВНУ шукаць партнёраў ва Універсітэцкай сетцы СЕІ і смела браць удзел у стварэнні сумесных праграм. Зацікаўленая ў далейшай інтэрнацыялізацыі адукацыі ў Беларусі і Еўропа – дзякуючы спавяданай СЕІ студэнцкай і выкладчыцкай мабільнасці еўрапейцы спадзяюцца дачакацца нашых найлепшых кадраў на свае кафедры. Больш даведацца пра Універсітэцкую сетку СЕІ, а таксама запоўніць заяўку на ўдзел у сумеснай праграме можна на сайце www.ceinet.org.
Дата создания: 27-окт-2009
Тип документа: Image
Тип документа: Фотография
Язык: ru
Тема: БГУ::МЕЖДУНАРОДНАЯ ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ, СОТРУДНИЧЕСТВО
Располагается в коллекциях:2009.10.27 Семинар Университетской сети Центральной европейской инициативы

Полный текст документа:
Файл Описание РазмерФормат 
IMG_6615.JPGСеминар Университетской сети Центральной европейской инициативы3,23 MBJPEGЭскиз
Просмотреть/Открыть
IMG_6616.JPGСеминар Университетской сети Центральной европейской инициативы3,14 MBJPEGЭскиз
Просмотреть/Открыть
IMG_6626.JPGСеминар Университетской сети Центральной европейской инициативы2,92 MBJPEGЭскиз
Просмотреть/Открыть
IMG_6633.JPGСеминар Университетской сети Центральной европейской инициативы3,02 MBJPEGЭскиз
Просмотреть/Открыть
IMG_6638.JPGСеминар Университетской сети Центральной европейской инициативы2,53 MBJPEGЭскиз
Просмотреть/Открыть
IMG_6657.JPGСеминар Университетской сети Центральной европейской инициативы2,19 MBJPEGЭскиз
Просмотреть/Открыть
IMG_6671.JPGСеминар Университетской сети Центральной европейской инициативы2,51 MBJPEGЭскиз
Просмотреть/Открыть
IMG_6673.JPGСеминар Университетской сети Центральной европейской инициативы3,09 MBJPEGЭскиз
Просмотреть/Открыть
IMG_6679.JPGСеминар Университетской сети Центральной европейской инициативы2,61 MBJPEGЭскиз
Просмотреть/Открыть


Все документы в архиве защищены авторским правом, все права сохранены.