Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот документ: http://earchives.bsu.by/handle/link/1418

Название документа: Разработки БГУ на VIETNAM EXPO-2009 (4 фото)
Описание изображения: На пачатку красавіка БДУ прыняў удзел у XIX В’етнамскім міжнародным прамысловым кірмашы VIETNAM EXPO-2009, які з’яўляецца найбуйнейшай шматгаліновай выставай у Паўднёва-Усходняй Азіі. У экспазіцыю БДУ ўвайшлі распрацоўкі ў галіне нафтаразведкі і нафтаздабычы, сельскай гаспадаркі, металаапрацоўкі, прыборабудавання, экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама адукацыйныя паслугі. За кароткі прамежак часу наша дэлегацыя на чале з першым прарэктарам Міхаілам Жураўковым правяла шэраг перамоў і падпісала некалькі дакументаў з в’етнамскімі ВНУ. Сярод іх Пратаколы аб намерах з Інстытутам сельскагаспадарчай генетыкі і з В’етнамскім марскім універсітэтам, Мемарандум аб узаемаразуменні з Універсітэтам знешняга гандлю В’етнама, а таксама Пагадненне аб супрацоўніцтве ў ядзернай энергетыцы з Энергетычным універсітэтам Ханоя і Дамова аб супрацоўніцтве з Ханойскім універсітэтам, разлічаная на пяць гадоў. Акрамя таго, адбыліся сустрэчы з прадстаўнікамі іншых в’етнамскіх ВНУ, у Міністэрстве адукацыі і Міністэрстве навукі і тэхналогій СРВ. Галоўны інтарэс в’етнамскіх партнёраў, па словах прарэктара па эканоміцы і інвестыцыях БДУ Уладзіміра Панарадава, быў скіраваны на падрыхтоўку спецыялістаў, удзел у англамоўных адукацыйных праграмах, а таксама на сумесныя навуковыя распрацоўкі (напрыклад, лабараторны комплекс па фізіцы, сучасныя матэрыялы і тэхналогіі для транспартнай сферы). Як вядома, у часы Савецкага Саюза БДУ лічыўся базавай ВНУ па навучанні в’етнамскіх спецыялістаў. Многія з іх з’яўляюцца зараз кіраўнікамі ўстаноў адукацыі і нават органаў улады гэтай краіны і ахвотна кантактуюць з сваёй “другой радзімай”. І гэтую спрыяльную сітуацыю, лічыць Уладзімір Васільевіч, трэба скарыстоўваць. Даведка У 2008/2009 навучальным годзе ў БДУ навучаецца 45 грамадзян В’етнама. Асноўным нашым партнёрам з’яўляецца Універсітэт горада Гуэ. Для пашырэння супрацоўніцтва з гэтай краінай у сакавіку 2008 г. падпісана дамова з В’етнамскім нацыянальным універсітэтам у Ханоі. У чэрвені 2008 г. БДУ наведала дэлегацыя Дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта імя Ле Куі Дон, у выніку быў падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні.
Дата создания: 8-апр-2009
Тип документа: Image
Тип документа: Фотография
Язык: ru
Тема: БГУ::МЕЖДУНАРОДНАЯ ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ, СОТРУДНИЧЕСТВО;НАУЧНАЯ ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ
Располагается в коллекциях:2009.04.08-11 Разработки БГУ на VIETNAM EXPO-2009

Полный текст документа:
Файл Описание РазмерФормат 
DSC04666.JPGРаспрацоўкі БДУ на VIETNAM EXPO-20091,89 MBJPEGЭскиз
Просмотреть/Открыть
DSC04725.JPGРаспрацоўкі БДУ на VIETNAM EXPO-20091,73 MBJPEGЭскиз
Просмотреть/Открыть
DSC04759.JPGРаспрацоўкі БДУ на VIETNAM EXPO-20091,71 MBJPEGЭскиз
Просмотреть/Открыть
DSC04816.JPGРаспрацоўкі БДУ на VIETNAM EXPO-20091,8 MBJPEGЭскиз
Просмотреть/Открыть


Все документы в архиве защищены авторским правом, все права сохранены.