Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот документ: https://earchives.bsu.by/handle/link/1371

Название документа: Встреча руководства БГУ с заслуженными работниками нашего университета (8 фото)
Описание изображения: Па ініцыятыве рэктара БДУ прафесара Сяргея Абламейкі 15 студзеня адбылася сустрэча кіраўніцтва з заслужанымі работнікамі нашай ВНУ, якія ўнеслі істотны ўклад у падрыхтоўку спецыялістаў і ўзмацненне ролі БДУ ў інавацыйным развіцці эканомікі краіны. Абмяркоўваліся перспектывы далейшага развіцця альма-матэр. Пачалася сустрэча з грунтоўнага даклада рэктара пра дзейнасць універсітэта, дасягненні і праблемы ВНУ на сучасным этапе. Сяргей Абламейка адзначыў работу найбольш значных універсітэцкіх навуковых школ, падкрэсліў важкі ўклад у навуковую скарбніцу БДУ і краіны ў цэлым акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі, лаўрэатаў Дзяржаўных прэмій, якія працуюць у нашай ВНУ (а іх 79 чалавек). Акрамя таго, ён паведаміў, што 97 акадэмікаў НАН Беларусі звязалі свой лёс з БДУ: вучыліся, выкладалі і займаліся навукай у розныя гады. Станоўча рэктар ацаніў удзел БДУ у розных міжнародных выставах, на якіх навуковыя распрацоўкі навукоўцаў ВНУ нязменна атрымліваюць высокія ўзнагароды. Ахарактарызаваў геаграфію навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва БДУ з рознымі краінамі, падкрэсліўшы, што экспарт у аб’ёме 2 млн долараў (кантракты, гранты), – недастатковы для патэнцыялу ВНУ. Сярод асноўных праблем рэктар назваў неспрыяльную ўзроставую дынаміку сярод навуковых супрацоўнікаў, прафесарска-выкладчыцкага складу, а таксама зніжэнне колькасці магістрантаў, аспірантаў і дактарантаў. Ён заклікаў прыкласці намаганні для выпраўлення сітуацыі і паспрыяць абнаўленню кадраў. Свой погляд на праблемы БДУ выказалі і “старэйшыны”. Услед за акадэмікам Анатолем Лесніковічам, які гаварыў пра неабходнасць узмацнення супрацоўніцтва з НАН і крокі па інтэграцыі адукацыі і навукі, на трыбуну паднімаліся прафесар Анатоль Галаўко з юрыдычнага факультэта і прафесар Барыс Норман, якія закранулі пытанні міжнароднага супрацоўніцтва. Сваім бачаннем шляхоў развіцця універсітэта і падтрымкі моладзі ва ўмовах эканамічнага крызісу падзяліўся прафесар Васіль Стражаў. Дырэктар НДІ ФХП Алег Івашкевіч звярнуў увагу на зношанасць матэрыяльнай базы хімічнай навукі ва універсітэце і неабходнасць выдзялення новага будынка для адпаведных падраздзяленняў. Пра наладжванне сістэмы арганізацыі навукі ў краіне ў цэлым гаварыў акадэмік Фёдар Капуцкі, а дырэктар ІБМТ БДУ Уладзімір Апанасовіч заклікаў распрацаваць агульную тактыку паводзін у сучасных рэаліях і прапанаваў стварыць грамадскі савет пры рэктару для кансалідацыі высілкаў у адстойванні інтарэсаў ВНУ. Сяргей Абламейка падзякаваў удзельнікам сустрэчы за выказаныя ідэі, прапановы і заўвагі, падкрэсліўшы, што галоўнае для універсітэта – гэта прафесарска-выкладчыцкі склад і навукоўцы, якія рыхтуюць спецыялістаў і ствараюць высокатэхналагічную прадукцыю. Рэктар засведчыў, што кіраўніцтва ВНУ зробіць усё магчымае для стварэння спрыяльных умоў для іх плённай дзейнасці.
Дата создания: 15-янв-2009
Тип документа: Image
Тип документа: Фотография
Язык: ru
Тема: БГУ::ОБЩЕСТВЕННАЯ ЖИЗНЬ
Располагается в коллекциях:2009.01.15 Встреча руководства БГУ с заслуженными работниками нашего университета

Полный текст документа:
Файл Описание РазмерФормат 
IMG_2505.jpgВстреча руководства БГУ с заслуженными работниками нашего университета2,39 MBJPEGЭскиз
Просмотреть/Открыть
IMG_2507.jpgВстреча руководства БГУ с заслуженными работниками нашего университета3,25 MBJPEGЭскиз
Просмотреть/Открыть
IMG_2529.jpgВстреча руководства БГУ с заслуженными работниками нашего университета2,93 MBJPEGЭскиз
Просмотреть/Открыть
IMG_2556.jpgВстреча руководства БГУ с заслуженными работниками нашего университета2,5 MBJPEGЭскиз
Просмотреть/Открыть
IMG_2568.jpgВстреча руководства БГУ с заслуженными работниками нашего университета3,13 MBJPEGЭскиз
Просмотреть/Открыть
IMG_2581.jpgВстреча руководства БГУ с заслуженными работниками нашего университета2,49 MBJPEGЭскиз
Просмотреть/Открыть
IMG_2588.jpgВстреча руководства БГУ с заслуженными работниками нашего университета2,51 MBJPEGЭскиз
Просмотреть/Открыть
рада.jpgВстреча руководства БГУ с заслуженными работниками нашего университета141,38 kBJPEGЭскиз
Просмотреть/Открыть


Все документы в архиве защищены авторским правом, все права сохранены.