2015.09.12 Студенты БГУ приняли участие в празднике Дня города Статистика

Logo

948 ГАДОЎ МІНСКУ, ЦІ ЯК ПАВІНШАВАЎ БДУ СТАЛІЦУ З ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ! 12 верасня жыхары Мінска святкавалі Дзень горада. Сталіца, як ніколі, была напоўнена яркімі фарбамі, звонкім смехам і непадробнымі ўсмешкамі мінчан. “Мінск, са Святам!” – гучала амаль з кожнай сцэны горада. А ці пачулі Вы віншаванні са сцэны парка імя Паўлава?! Здаецца, адна з самых лепшых і захапляльных праграм была менавіта там. Не абышлося і без нас – Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Таленавітыя артысты – студэнты БДУ цешылі гасцей мерапрыемства сваімі выключнымі вакальнымі здольнасцямі. Трохі адцягнуўшыся ад галоўнай сцэны, можна было ўбачыць вялікі тэнт з надпісам “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт”. Тут размясцілася Псіхалагічгная служба БДУ, прадстаўніцы якой праводзілі вельмі займальныя трэнінгі. Усе ахвотнікі маглі атрымаць цікавую інфармацыю пра сябе і свой характар, адказаўшы на некалькі асацыятыўных пытанняў. Побач з Псіхалагічнай стужбай знаходзілася Творчая студыя “MIM-BSU”, дзе прыгожыя дзяўчаты-мімы ўсіх прысутных сустракалі дзіўнымі ўсмешкамі. Гасцям парка вельмi спадабалася майстэрня “Face-Art”. Дзяўчыны з натуральна “залатымі” рукамі малявалі на тварах і ручках дзетак і дарослых розныя малюнкі, дадаючы да кожнага нешта асаблівае, індывідуальнае. Нельга было абмінуць і вясёлых студэнтаў, якія праводзілі эксперыменты. Выязны эксперыментальны лекторый па фізіцы з’яўляецца паспяховм праектам Студэнцкага савета па якасці адукацыі БДУ. Што яшчэ можна дадаць? Эксперыменты – гэта заўсёды захапляльна. Прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта не змаглі б павіншаваць сталіцу, калі б не было падтрымкі ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю БДУ, ўпраўлення па справам культуры і, канешне, адміністрацыі ўніверсітэта. Са Святам, Мінск! БДУ шчыра віншуе!

При полном или частичном использовании материалов ссылка на сайт Электронной библиотеки БГУ (earchives. bsu.by) обязательна.

Содержание коллекции (Отсортировано по Дате поступления в порядке убывания): от 1 до 1 из 1
Предварительный просмотрДата выпускаЗаглавиеАвторы(ы)
WP_20150912_022.jpg.jpg12-сен-2015Студенты БГУ приняли участие в празднике Дня города (16 фото)-
Содержание коллекции (Отсортировано по Дате поступления в порядке убывания): от 1 до 1 из 1
Подпишитесь на эту коллекцию, чтобы ежедневно получать уведомления по электронной почте о новых поступлениях (для зарегистрированных пользователей) RSS Feed RSS Feed RSS Feed



Дата выпуска