Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот документ: http://earchives.bsu.by/handle/link/1098

Название документа: Летняя школа в Швеции студентов географического и биологического факультетов (4 фото)
Описание изображения: БДУ актыўна супрацоўнічае з замежнымі ВНУ, у тым ліку і з шведскім Упсала. Ужо не першы год прадстаўнікі нашага універсітэта наведваюць Швецыю. Сёлета студэнты і аспіранты геаграфічнага і біялагічнага факультэтаў пад кіраўніцтвам прафесара Галіны Марцынкевіч прынялі ўдзел у працы летняй школы на палявой станцыі Нор Мальма. Беларусаў сюды запрасіў дырэктар — Курт Петэрсан. Яго вельмі ўразіла цікаўнасць і дасціпнасць беларускай групы і яе кіраўніка, аб чым ён паведаміў лісце рэктару. Курт Петэрсан спадзяецца на далейшае супрацоўніцтва. З просьбай расказаць пра летнюю школу ў Швецыі мы звярнуліся да Галіны Іосіфаўны Марцынкевіч, прафесара кафедры геаэкалогіі геаграфічнага факультэта БДУ, доктара геаграфічных навук, і вось што ад яе пачулі: — 12 студэнтаў і 2 аспіранты БДУ на працягу 11 дзён працавалі над тэмай “Уздзеянне змянення клімату на стан вадазбораў і водных экасістэм”. Заняткі праходзілі ў форме лекцый, семінараў па матэматычным мадэліраванні, нашы біёлагі і географы рыхтавалі і дэманстравалі ўласныя прэзентацыі. На лекцыях, якія чыталі выкладчыкі універсітэта Упсала і даследчыкі стакгольмскага цэнтра па вывучэнні водных рэсурсаў, ішла размова аб прычынах глабальнага пацяплення. Шведскія вучоныя лічаць гэта вынікам не толькі дзейнасці чалавека, але і эвалюцыйнага развіцця прыродных працэсаў. Беларусы таксама засвоілі асновы мадэліравання кліматычных працэсаў, падрабязна вывучылі Глабальную мадэль воднага балансу вадазбора, паводле якой створана прыстасаванне, што дазваляе кіраваць воднай сістэмай у наваколлі Нью-Йорка. Дзякуючы гэтай мадэлі і шэрагу субмадэлей, з якімі таксама пазнаёміліся ўдзельнікі летняй школы, можна даследаваць якасць вады, распрацоўку спосабаў яе паляпшэння і кіравання воднымі рэсурсамі. Аднак самае цікавае, што беларускія студэнты і аспіранты выкарысталі гэту мадэль для даследавання возера Нарач. — З вынікамі навучання ў летняй школе у Швецыі абавязкова будуць азнаёмлены студэнты і выкладчыкі нашага факультэта, — запэўнівае Галіна Іосіфаўна. — Пройдзе гэта ў выглядзе прэзентацыі ў пачатку новага навучальнага года.
Дата создания: 14-июн-2006
Место создания: Швеция:Нор Мальма
Тип документа: Image
Тип документа: Фотография
Язык: ru
Тема: БГУ::СТУДЕНЧЕСКАЯ ЖИЗНЬ
Располагается в коллекциях:2006.06.12 Летняя школа в Швеции студентов географического и биологического факультетов

Полный текст документа:
Файл Описание РазмерФормат 
IMG_0425.JPG1,33 MBJPEGЭскиз
Просмотреть/Открыть
IMG_3578.JPG1,33 MBJPEGЭскиз
Просмотреть/Открыть
IMG_3704.JPG1,14 MBJPEGЭскиз
Просмотреть/Открыть
IMG_3805.JPG1,4 MBJPEGЭскиз
Просмотреть/Открыть


Все документы в архиве защищены авторским правом, все права сохранены.