2006.06.12 Летняя школа в Швеции студентов географического и биологического факультетов Статистика

Logo

БДУ актыўна супрацоўнічае з замежнымі ВНУ, у тым ліку і з шведскім Упсала. Ужо не першы год прадстаўнікі нашага універсітэта наведваюць Швецыю. Сёлета студэнты і аспіранты геаграфічнага і біялагічнага факультэтаў пад кіраўніцтвам прафесара Галіны Марцынкевіч прынялі ўдзел у працы летняй школы на палявой станцыі Нор Мальма. Беларусаў сюды запрасіў дырэктар — Курт Петэрсан. Яго вельмі ўразіла цікаўнасць і дасціпнасць беларускай групы і яе кіраўніка, аб чым ён паведаміў лісце рэктару. Курт Петэрсан спадзяецца на далейшае супрацоўніцтва. З просьбай расказаць пра летнюю школу ў Швецыі мы звярнуліся да Галіны Іосіфаўны Марцынкевіч, прафесара кафедры геаэкалогіі геаграфічнага факультэта БДУ, доктара геаграфічных навук, і вось што ад яе пачулі: — 12 студэнтаў і 2 аспіранты БДУ на працягу 11 дзён працавалі над тэмай “Уздзеянне змянення клімату на стан вадазбораў і водных экасістэм”. Заняткі праходзілі ў форме лекцый, семінараў па матэматычным мадэліраванні, нашы біёлагі і географы рыхтавалі і дэманстравалі ўласныя прэзентацыі. На лекцыях, якія чыталі выкладчыкі універсітэта Упсала і даследчыкі стакгольмскага цэнтра па вывучэнні водных рэсурсаў, ішла размова аб прычынах глабальнага пацяплення. Шведскія вучоныя лічаць гэта вынікам не толькі дзейнасці чалавека, але і эвалюцыйнага развіцця прыродных працэсаў. Беларусы таксама засвоілі асновы мадэліравання кліматычных працэсаў, падрабязна вывучылі Глабальную мадэль воднага балансу вадазбора, паводле якой створана прыстасаванне, што дазваляе кіраваць воднай сістэмай у наваколлі Нью-Йорка. Дзякуючы гэтай мадэлі і шэрагу субмадэлей, з якімі таксама пазнаёміліся ўдзельнікі летняй школы, можна даследаваць якасць вады, распрацоўку спосабаў яе паляпшэння і кіравання воднымі рэсурсамі. Аднак самае цікавае, што беларускія студэнты і аспіранты выкарысталі гэту мадэль для даследавання возера Нарач. — З вынікамі навучання ў летняй школе у Швецыі абавязкова будуць азнаёмлены студэнты і выкладчыкі нашага факультэта, — запэўнівае Галіна Іосіфаўна. — Пройдзе гэта ў выглядзе прэзентацыі ў пачатку новага навучальнага года.

При полном или частичном использовании материалов ссылка на сайт Электронной библиотеки БГУ (earchives. bsu.by) обязательна.

Содержание коллекции (Отсортировано по Дате поступления в порядке убывания): от 1 до 1 из 1
Предварительный просмотрДата выпускаЗаглавиеАвторы(ы)
IMG_3805.JPG.jpg14-июн-2006Летняя школа в Швеции студентов географического и биологического факультетов (4 фото)-
Содержание коллекции (Отсортировано по Дате поступления в порядке убывания): от 1 до 1 из 1
Подпишитесь на эту коллекцию, чтобы ежедневно получать уведомления по электронной почте о новых поступлениях (для зарегистрированных пользователей) RSS Feed RSS Feed RSS Feed



Дата выпуска