2011.09.30 Подведение итогов "Трудового лета-2011" Статистика

Logo

Завяршылася працоўнае лета 2011 года. Сёлета студэнты Белдзяржўніверсітэта працавалі на розных будаўнічых аб'ектах Мінска, у дзіцячых аздараўленчых лагерах, у сельскагаспадарчых, у грамадскай прыёмнай камісіі і ў валанцёрскіх атрадах. У адпаведнасці з праграмай БДУ «Працоўнае лета» на 2008–2011 гг., накіраванай на рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы занятасці студэнцкай моладзі ў летні перыяд, УВРМ БДУ, Штабам працоўных спраў ПА ГА «БРСМ» БДУ і Студэнцкім гарадком былі сфарміраваныя наступныя студэнцкія атрады: 7 будаўнічых атрадаў агульнай колькасцю 81 чалавек: – «Алімп», «Молат», «Універсітэцкі» ў ТАА «ТОРЭС», перыяд працы 4.7–30.7 (рэканструкцыя дзіцячага садка № 474, узмацненне і ўцяпленне сцен ў жылым доме па адрасе вул. Наўгародская, 7, капітальны рамонт і мадэрнізацыя жылога дома па адрасе пр. Ракасоўскага, 97, мадэрнізацыя фасадаў жылога дома па адрасе вул. Р. Люксембург, 82, рэканструкцыя аўтамыйкі па адрасе вул. Трасцянецкая, 22); - «Купалінка» (працаваў на рэканструкцыі тэатра імя Янкі Купалы), «Партызан» (працаваў на рэканструкцыі гасцініцы «Беларусь») у Беларусі 168 Будтрэста № 7, перыяд працы 4.7–31.8; - «Ударны» працаваў на рэканструкцыі праспекта Дзяржынскага, перыяд працы 4.7–30.7; - «Свіслач» ва УП «Зелянбуд Маскоўскага раёна», перыяд працы 4.7– 30.7 (працы па добраўпарадкаванні горада); 5 сельскагаспадарчых атрадаў агульнай колькасцю 50 чалавек (усе працавалі ў РУП «Шчомысліца БДУ"): "Шчомысліца", "Гай" (перыяд працы 4.7–30.7), «Бярэсце», «Раса» і «Няміга» (перыяд працы 1.8–31.8); 2 сэрвісныя атрады агульнай колькасцю 211 чалавек - Грамадская прыёмная камісія – 100 чалавек (перыяд работы 15.7–4.8); - Атрад «Памяць» ажыццяўляў работы па каталагізацыі фондаў Музея Вялікай Айчыннай вайны (перыяд работы 4.7–30.7). 7 валанцёрскіх атрадаў агульнай колькасцю 436 чалавек - Валанцёрскія атрады дапамогі ветэранам ВАВ і дапамогі дзіцячым дамам, агульнай колькасцю 217 за перыяд з мая па жнівень уключна; - 2 атрады агульнай колькасцю 20 чалавек, якія ажыццяўлялі прафарыентацыйную працу ў ліпені ў дзіцячых аздараўленчых лагерах г. Мінска (ДАЛ «Чабарок», «імя Гастэлы», «Зялёны бор»); - Студэнцкія валанцёрскія атрады, сфарміраваныя Студэнцкім гарадком у ліпені і жніўні, якія выконвалі работы па добраўпарадкаванні інтэрнатаў БДУ. Іх колькасць склала 129 чалавек у ліпені і 70 чалавек у жніўні. У індывідуальным парадку з 1.1.2011 было працаўладкавана 372 чалавекі. Агулам было працаўладкавана 1150 чалавек. Дзейнасць студэнцкіх атрадаў і Штаба працоўных спраў асвятлялася ў СМІ Рэспублікі Беларусь: у газетах «Універсітэт», «Сцяг юнацкасці», «Рэспубліка», «Вячэрні Мінск», «Мінскі кур'ер», рэпартажах на тэлеканалах «Сталічнае тэлебачанне», «Мір», інтэрв'ю на Першым канале Беларускага радыё начальніка Штаба працоўных спраў БРСМ БДУ Аляксандра Іванісава і камандзіраў студэнцкіх атрадаў. У перыяд працы атрадаў арганізоўваўся вольны час удзельнікаў: сумесныя паходы ў кіно, тэатр, праводзіліся матчы паміж зборнымі камандамі атрадаў па футболе і валейболе. Удзел у студэнцкіх атрадах дазволіў студэнтам не толькі зарабіць, але і з карысцю правесці час, пазнаёміцца з новымі людзьмі, атрымаць патрэбныя навыкі. На 30 верасня ў актавай зале нядаўна адкрытага інтэрната № 7, у рэканструкцыі якога студэнты прымалі актыўны ўдзел, запланавана ўрачыстая цырымонія падвядзення вынікаў трэцяга працоўнага семестра.

При полном или частичном использовании материалов ссылка на сайт Электронной библиотеки БГУ (earchives. bsu.by) обязательна.

Содержание коллекции (Отсортировано по Дате поступления в порядке убывания): от 1 до 1 из 1
Предварительный просмотрДата выпускаЗаглавиеАвторы(ы)
IMG_2496.JPG.jpg30-сен-2011Подведение итогов «Трудового лета-2011» (15 фото)-
Содержание коллекции (Отсортировано по Дате поступления в порядке убывания): от 1 до 1 из 1
Подпишитесь на эту коллекцию, чтобы ежедневно получать уведомления по электронной почте о новых поступлениях (для зарегистрированных пользователей) RSS Feed RSS Feed RSS Feed